Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 лютага 2020, 16:59

Лукашэнка даручыў прапрацаваць дадатковыя меры ў сферы жыллёвага будаўніцтва

14 лютага, Светлагорск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў прапрацаваць дадатковыя меры ў сферы жыллёвага будаўніцтва. Адпаведныя даручэнні кіраўнік дзяржавы даў сёння ў час наведвання ў Светлагорску домабудаўнічага камбіната, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вялікае пытанне - гэта будаўніцтва жылля. Нам трэба вярнуцца. Гэта лакаматыў і эканомікі. Дом пабудаваў - пачынаючы ад сталяркі да люстры ўсё трэба. Таму нам трэба паглядзець, што мы можам зрабіць", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

У час наведвання домабудаўнічага камбіната размова ішла аб стане спраў на прадпрыемстве, што знаходзіцца пад працэдурай санацыі. Абмяркоўваліся магчымыя меры па вывадзе камбіната на ўстойлівую работу, і да гэтага ў тым ліку павінна актыўна падключыцца мясцовая ўлада. Адным з новых бліжэйшых заказаў для камбіната, як чакаецца, стане будаўніцтва новага цэха на заводзе па вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы Светлагорскага ЦКК, аб чым дамовіліся ў час прыезду Аляксандра Лукашэнкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі