Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 жніўня 2019, 12:44

Лукашэнка даручыў прадставіць да высокіх узнагарод беларускіх весляроў і іх трэнераў

27 жніўня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў прадставіць да высокіх узнагарод беларускіх весляроў і іх трэнераў па выніках бліскучага выступлення нацыянальнай каманды па веславанні на байдарках і каноэ на праведзеным у Сегедзе чэмпіянаце свету, паведамляе БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы паставіў адпаведную задачу Адміністрацыі Прэзідэнта. Пры гэтым да ўзнагарод павінны быць прадстаўлены не толькі спартсмены і галоўны трэнерскі склад, але таксама не павінны застацца ўбаку першыя трэнеры спартсменаў і радавыя трэнерскія кадры ў складзе нацыянальнай каманды. Гэта звязана з тым, што падрыхтоўка спартсменаў топ-узроўню з'яўляецца вынікам агульнай сур'ёзнай шматгадовай работы.

У час сустрэчы 27 жніўня з першым віцэ-прэм'ерам Аляксандрам Турчыным і віцэ-прэм'ерам Уладзімірам Дворнікам кіраўнік дзяржавы яшчэ раз прыгадаў аб трыумфальным выступленні беларускіх весляроў на чэмпіянаце свету. Беларускія спартсмены заваявалі 14 узнагарод і разам са зборнай Германіі сталі лепшымі ў агульнакамандным медальным заліку. "Малайцы! Проста малайцы! І я для сябе адзначыў, што цяпер буду хадзіць пастаянна на іх спаборніцтвы, таму што яны дастойна на гэта адказваюць, у адрозненне ад некаторых нашых прадстаўнікоў масавых і народных відаў спорту", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі