Сцяг Аўторак, 30 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 красавіка 2024, 10:57

Лукашэнка даручыў пабудаваць новую бальніцу ў Гродне за два гады

2 красавіка, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Новую гарадскую клінічную бальніцу ў Гродне трэба пабудаваць за два гады. Такую задачу паставіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкі ў Гродна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўніку дзяржавы было даложана аб сацыяльна-эканамічным развіцці Гродзенскай вобласці. Губернатар Уладзімір Каранік падкрэсліў, што ў рэгіёне выкананы ўсе сацыяльныя абавязацельствы, рост намінальнай заработнай платы за 2023 год склаў 18 працэнтаў, за студзень-люты гэтага года перасягнуў 19 працэнтаў, а рост валавога рэгіянальнага прадукту амаль дасягнуў 8 працэнтаў. "Далейшае развіццё рэгіёна немагчыма без інвестыцый, таму ў Гродзенскай вобласці рэалізуецца 114 праектаў", - сказаў старшыня Гродзенскага аблвыканкама. Паводле яго слоў, у рамках даручэння Прэзідэнта "Адзін раён - адзін праект" зацверджаны 21 праект, яны знаходзяцца ў розных стадыях рэалізацыі. Прадаўжаецца будаўніцтва і мадэрнізацыя многіх сацыяльных аб'ектаў, у ліку якіх школы, анкадыспансер.

На пляцоўцы, дзе пачата будаўніцтва новага аб'екта аховы здароўя, кіраўніку дзяржавы далажылі аб ходзе ўзвядзення бальніцы і планах па будаўніцтве. У прыватнасці, размова зайшла пра будучы лёс будынка цяперашняй бальніцы нумар 2, які ўстарэў і не адпавядае сучасным патрабаванням і які вызваліцца пасля завяршэння будаўніцтва і здачы ў эксплуатацыю новага будынка гарадской бальніцы па праспекце Я.Купалы. Раней у старым корпусе бальніцы размяшчаўся манастыр, будынак уяўляе сабой гісторыка-культурную каштоўнасць. Аляксандр Лукашэнка прапанаваў падумаць над тым, як ён будзе выкарыстоўвацца ў далейшым. Адзін з магчымых варыянтаў - арганізацыя тут гасцініцы або іншага турыстычнага аб'екта.

Асобна Прэзідэнт пацікавіўся тэрмінамі завяршэння будаўніцтва новай гарадской бальніцы. Планавалася, што на гэта павінна спатрэбіцца каля 50 месяцаў. "Гэта доўга", - адрэагаваў кіраўнік дзяржавы. Калі праект спланавалі даволі складаны, то трэба яго спрасціць, прапанаваў Аляксандр Лукашэнка.

Як растлумачыў Уладзімір Каранік, новая бальніца спраектавана без усялякіх празмернасцей, але з улікам вопыту работы ў пандэмію, таму па размяшчэнні прадугледжаны чатыры крылы, што дае магчымасць іх без праблем заніраваць пры неабходнасці. "Выдатна. Значыць, за два гады мы павінны яе пабудаваць", - сказаў Прэзідэнт.

Рашэнне аб будаўніцтве новай гарадской бальніцы было прынята ў сувязі з комплекснай аптымізацыяй ложкавага фонду дзвюх іншых бальніц Гродна - нумар 2 і нумар 3. Яны размешчаны ў старых будынках, якія не адпавядаюць сучасным патрабаванням.
Новая бальніца на праспекце Я.Купалы ў Гродне заменіць ложкавы фонд дзвюх старых бальніц, а таксама будзе функцыянаваць ва ўвязцы з бальніцай нумар 4, што дасць магчымасць рацыянальна выкарыстоўваць ложкавы фонд устаноў аховы здароўя горада і пазбегнуць дубліравання.

Тут будуць сканцэнтраваны ў асноўным аддзяленні тэрапеўтычнага профілю з кабінетамі эндаваскулярнай хірургіі, а таксама дыягнастычныя аддзяленні. Разлічана бальніца больш як на 500 ложкаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі