Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 мая 2020, 11:58

Лукашэнка даручыў на практыцы вывучыць эксплуатацыю электробусаў вытворчасці МАЗ

5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў на практыцы вывучыць эксплуатацыю электробусаў вытворчасці МАЗ. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў пры азнаямленні з распрацоўкамі беларускіх вучоных па развіцці электратранспарту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як далажыў генеральны дырэктар ААТ "МАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЎТАМАЗ" Валерый Іванковіч, цяпер завод вырабляе доследныя ўзоры аўтобуса на электрычнай цязе мадэлі МАЗ-303 і гатовы наладзіць серыйную вытворчасць такой тэхнікі. Увазе кіраўніка дзяржавы былі прадстаўлены два ідэнтычныя аўтобусы, але адзін на электрацязе, а другі - дызельны. "Яны абсалютна аднолькавыя, уніфікаваныя па агрэгатах. Прыменена шмат інавацыйных тэхнічных рашэнняў", - расказаў гендырэктар.

Паводле яго слоў, пакуль электробус крыху даражэйшы за свой дызельны аналаг, але па меры выхаду на серыйнасць і пасля некаторых дапрацовак кошт можа стаць значна ніжэйшы.

Кіраўнік дзяржавы даручыў на працягу года, да мая 2021-га, вырабіць 10-12 электробусаў МАЗ і накіраваць іх на эксплуатацыю ў рэгіёны краіны.

МАЗ 303Е10 стаў першым нізкападлогавым электробусам. У рух яго прыводзяць акумулятарныя батарэі з высокай ёмістасцю (412 А/гадз) і працяглым тэрмінам службы. Запас ходу - да 300 км, што параўнальна з перадавымі мадэлямі сусветных вытворцаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі