Сцяг Пятніца, 10 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 студзеня 2025, 11:57

Лукашэнка даручыў Міністэрству аховы здароўя прыняць дадатковыя меры для прафілактыкі эпідэмій

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў Міністэрству аховы здароўя прааналізаваць цяперашнюю эпідэміялагічную сітуацыю ў краіне і прыняць дадатковыя меры для прафілактыкі росту захваральнасці. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў у час урачыстага пуску артэзіянскай вады з падземных крыніц для ажыццяўлення водазабеспячэння Мінска, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт у час цырымоніі звярнуў увагу на не зусім спрыяльныя ўмовы надвор'я, што можа садзейнічаць росту захваральнасці: "Такое надвор'е заўсёды нейкую гадасць прыносіць на тэрыторыю нашай краіны. І, калі акуратна сябе не паводзіць, мы зноў трапім у якую-небудзь пандэмію. Таму беражыце сябе. Беражыце сваіх дзяцей".

"А Міністэрству аховы здароўя перадайце, каб яны сур'ёзна прааналізавалі эпідэмсітуацыю ў Беларусі, - даручыў Аляксандр Лукашэнка адказным службовым асобам. - Нам трэба прымаць дадатковыя меры да таго, што яны прынялі".

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў Беларусі ўсе жадаючыя могуць зрабіць неабходныя прышчэпкі, у краіне для гэтага закуплены адпаведныя прэпараты, якія не вырабляюцца мясцовымі фармпрадпрыемствамі. "Калі ласка - усё ў краіне закуплена таго, што не было выраблена, і лякарствы, каб засцерагчы вас і вашых дзяцей ад хвароб. Здароўя вам!" - сказаў Прэзідэнт.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі