Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 верасня 2022, 14:36

Лукашэнка даручыў Мінэнерга вывучыць магчымыя падыходы да работы з радыеактыўнымі адходамі

9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў Міністэрству энергетыкі вывучыць магчымыя падыходы да работы з радыеактыўнымі адходамі. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас у краіне радыеактыўныя адходы ўтвараюцца і ў медыцыне, і ў прамысловасці, у навуковай дзейнасці, іншых галінах, дзе выкарыстоўваюцца іанізуючыя крыніцы выпрамянення. Таксама пытанне звязана і са з'яўленнем Беларускай атамнай электрастанцыі. Прэзідэнтам даручана дадаткова прааналізаваць, якія радыеактыўныя адходы цяпер утвараюцца, што размешчана на спецпрадпрыемстве "Экарэс", што будзе ў далейшым. Вывучыць магчымыя падыходы і тэхналогіі па абыходжанні з радыеактыўнымі адходамі і асобна потым далажыць па гэтым напрамку. Міністэрству энергетыкі даручана арганізаваць гэту работу", - расказаў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч.

Як паведамлялася, пытанне абыходжання з радыеактыўнымі адходамі было вынесена на нараду кіраўніка дзяржавы з кіраўніцтвам Савета Міністраў.

"Мы фактычна з нуля стварылі ў краіне новую галіну з Беларускай АЭС. Не сёння заўтра нам спатрэбіцца ўтылізаваць ядзерныя адходы - адпрацаванае паліва. Прадукт вельмі небяспечны (але вельмі каштоўны). Таму я ставіў задачу выбудаваць у Беларусі надзейную сістэму абыходжання з такімі адходамі, стварыць адпаведную інфраструктуру", - нагадаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў дакладна вызначыцца, як лепш за ўсё абыходзіцца з гэтымі адходамі і што гэта за аператар будзе ў выніку. "Беларусы павінны быць упэўнены, што ніякай радыяцыі на тэрыторыі краіны не з'явіцца. Гэта галоўнае!" - падкрэсліў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі