Сцяг Чацвер, 22 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 сакавіка 2025, 14:09

Лукашэнка даручыў МАРГ узяцца за кантрафактную і няякасную прадукцыю

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Неабходна прыняць дзейсныя меры па недапушчэнні рэалізацыі ў краіне няякаснай або фальсіфікаванай прадукцыі. На гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Артура Карповіча, прымаючы кадравыя рашэнні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба разам з адпаведнымі органамі і структурамі ажыццявіць прыняцце дзейсных мер па недапушчэнні рэалізацыі ў краіне няякаснай або фальсіфікаванай прадукцыі, а таксама тавараў, атрыманых па шэрых схемах, у тым ліку і праз інтэрнэт-прастору. Бачыце па чалавечы нешта не так - прымайце рашэнне", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Акрамя таго, што вы міністр, у вас вялікае-вялікае імя і званне - вы член урада. І вам справа павінна быць да ўсяго, а не тое, што "вось я іду - гэта не мая справа, няхай там нехта займаецца". Чужых пытанняў для членаў урада ў нашай краіне няма", - звярнуў увагу Прэзідэнт.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі