Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 жніўня 2022, 11:29

Лукашэнка даручыў максімальна запоўніць у краіне сховішчы плодаагародніннай прадукцыі

18 жніўня, Гродзенскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў максімальна запоўніць у краіне сховішчы плодаагародніннай прадукцыі, каб у міжсезонне забяспечыць патрэбнасці ўнутранага рынку айчыннай прадукцыяй.

Гэта тэма была ўзнята пры дакладзе губернатара Гродзенскай вобласці Уладзіміра Караніка. Кіраўнік дзяржавы гарантаваў, што будуць забяспечаны разлікі за ўсю закладзеную на захоўванне прадукцыю. "Я ў цябе забяру ўсё, што ты пакладзеш у сховішчы. Усе ў краіне павінны быць запоўнены", - падкрэсліў беларускі лідар.

З другога боку, Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў забяспечыць адпаведную прадметную работу з гандлёвымі сеткамі, каб былі заключаны дагаворы на пастаўку айчыннай прадукцыі, а не завозіць зімой і вясной імпартную, уключаючы нават бульбу.

"Усё будзе куплена і рэалізавана. А гандаль вазьміце за жабры жалезна", - запатрабаваў кіраўнік дзяржавы.

Лішкі сельгаспрадукцыі, што не будзе закладзена на захоўванне, рэалізуюць на экспарт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі