Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 ліпеня 2022, 12:55

Лукашэнка даручыў КДК выбарачна праверыць па краіне гатоўнасць уборачнай тэхнікі

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў Камітэту дзяржкантролю выбарачна праверыць па краіне гатоўнасць уборачнай тэхнікі. Адпаведнае даручэнне кіраўнік дзяржавы даў у ходзе селектарнай нарады па пытаннях уборачнай кампаніі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Паглядзіце - вы ведаеце, дзе паглядзець - і далажыце непасрэдна мне", - запатрабаваў Прэзідэнт. Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што фальсіфікацыя рэальнага стану спраў недапушчальна, гэта расслабляе кадры і прыводзіць да таго, што адсутнічае дысцыпліна.

"Таму праверце выбарачна, паглядзім, што на самай справе адбываецца, і дадзім ацэнку", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт, заслухаўшы даклад віцэ-прэм'ера Леаніда Зайца аб ходзе ўборачнай кампаніі, падрабязна пацікавіўся сітуацыяй па шэрагу канкрэтных пытанняў. У прыватнасці, Аляксандр Лукашэнка спытаў, як прамысловыя прадпрыемствы ў гэтым годзе дапамагалі рамантаваць складаную энерганасычаную тэхніку. Як праінфармаваў Леанід Заяц, узнікаючыя пытанні вырашаліся своечасова.

Кіраўнік дзяржавы таксама даў слова міністру прамысловасці Пятру Пархомчыку, які расказаў, што міністэрства ўсе абавязацельствы выканала адносна своечасовых паставак запчастак і вялікіх вузлавых рамонтаў і прадаўжае кантраляваць гэту сітуацыю. Акрамя таго, міністэрства абяцала паставіць некалькі трактароў і збожжаўборачных комплексаў, гэта работа вядзецца і ў самы кароткі тэрмін яны будуць накіраваны ў гаспадаркі.

Прэзідэнт задаў пытанні і міністру сельскай гаспадаркі і харчавання Ігару Брыло, які сказаў, што ўсе неабходныя запасныя часткі пастаўлены ў поўным аб'ёме ва ўсе вобласці краіны.

"Гэта значыць, у вас да міністра прамысловасці па тэхніцы ніякіх пытанняў няма?" - задаў рытарычнае пытанне кіраўнік дзяржавы. Пры гэтым ён звярнуў увагу, што калі нешта здараецца з тэхнікай, трэба падключацца ўсім.

Прэзідэнт таксама пацікавіўся ў кіраўніцтва КДК іх меркаваннем наконт сітуацыі з падрыхтоўкай тэхнікі. Паводле інфармацыі камітэта, у гэтым годзе гатоўнасць тэхнікі значна вышэйшая, чым у мінулым, але, тым не менш, не трэба згладжваць і спрашчаць сітуацыю. Кантрольныя мерапрыемствы, учора праведзеныя, паказалі асобныя факты прыпісак па асобных раёнах. Так, асобныя гаспадаркі ў 2,5 раза прыпісваюць гатоўнасць.

"Калі два міністры заяўляюць, што праблем няма і ўсё вырашана, я вас папрашу выбарачна паглядзець сітуацыю ў краіне", - даручыў Прэзідэнт Камітэту дзяржкантролю.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі