ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 5 снежня 2023
Мінск -7°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
29 верасня 2023, 15:11

Лукашэнка даручыў КДК правесці рэвізію выкарыстання сельгасугоддзяў

29 верасня, Бялыніцкі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць даручыў Камітэту дзяржаўнага кантролю правесці рэвізію выкарыстання сельскагаспадарчых угоддзяў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гаворачы аб развіцці вёскі, Аляксандр Лукашэнка даручыў старшыні КДК Васілю Герасімаву вывучыць яшчэ адно пытанне: "Нам трэба паглядзець тэму разбою кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў на зямельных угоддзях".

"Абсалютна перакананы (падазрэнні ў мяне сур'ёзныя), што яны як будавалі ў свой час, так будуюць гэтыя новыя вуліцы ў полі. Але гэта павінна быць адвядзенне зямельных угоддзяў. І гэта толькі са згоды Прэзідэнта. Я сумняваюся, што я ўсюды ўзгадняў. Трэба паглядзець сур'ёзна, правесці рэвізію выкарыстання зямельных угоддзяў. Вуліца на 20 дамоў вымерла: паехалі людзі. Мы лезем на новыя ўчасткі, пачынаем будаваць дамы. Давайце на гэтых участках пабудуем дом або аддадзім чалавеку, няхай будуе, і будзем аднаўляць, рэанімаваць гэту вуліцу. Няхай яна жыве. Навошта лезці ў поле. Гэта ж дзікія затраты. Трэба вывучыць гэту тэму", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Паводле слоў Васіля Герасімава, такія факты выяўляюцца пры праверцы кожнага райвыканкама. Раней КДК правёў па краіне рэвізію ўсіх самавольна занятых участкаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі