Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 лістапада 2021, 11:33

Лукашэнка даручыў Караніку актывізаваць работы ў сельскай гаспадарцы

22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам старшыню Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Караніка і памочніка Прэзідэнта - інспектара па Гродзенскай вобласці Юрыя Караева, даручыў актывізаваць работы па падрыхтоўцы зямель да веснавой сяўбы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Першае пытанне - вынік. Год завяршыўся, паглядзеў сёння зводку, якую я практычна штодзень атрымліваю: вы адстаяце па пад'ёме зябліва ад іншых. Калі ўдарыць мароз - вы з плугам у поле не ўвойдзеце, таму, наколькі гэта магчыма, вам трэба актывізавацца", - даручыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што ад вынікаў гэтай працы на зямлі залежыць будучы ўраджай. "Нам трэба як мага раней кінуць зерне ў глебу вясной. Надвор'е восенню добрае, назапашанне вільгаці някепскае. Таму трэба актывізавацца і пераараць зямлю", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі