Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка даручыў кампенсаваць страты з-за падатковага манеўру ў супрацоўніцтве з Расіяй

Прэзідэнт 10.01.2019 | 14:39

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду кампенсаваць страты рэспубліканскага бюджэту з-за падатковага манеўру ў нафтавай сферы ў Расіі па любых напрамках супрацоўніцтва з гэтай краінай. Адпаведную задачу кіраўнік дзяржавы паставіў сёння на нарадзе аб сацыяльна-эканамічным развіцці краіны ў 2019 годзе і падыходах да далейшага развіцця інтэграцыйных напрамкаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка закрануў вынікі праведзеных у канцы снежня перагавораў з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Бакі, у прыватнасці, абмяркоўвалі пытанні кампенсацыі беларускаму боку ў сувязі з падатковым манеўрам у Расіі ў нафтавай сферы. "Ніякага непрымання па пытанні кампенсацыі не было. Не было, што Расія гаворыць: "Не, мы не будзем кампенсаваць ваша пагаршэнне сітуацыі, вашы страты". Больш таго, Прэзідэнт Расіі прапанаваў і ў новым годзе прадоўжыць перагаворы па гэтым пытанні і выпрацаваць прымальнае рашэнне - і сам-насам, і ў складах рабочых груп", - расказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што гэта пытанне трэба было б урэгуляваць да 1 студзеня, але ніякай катастрофы з-за таго, што яно пакуль не вырашана, на сённяшні дзень няма. "Страты ад падатковага манеўру ў Беларусі ў гэтым годзе складуць смешную суму: пры $70 за бараль гэта будзе каля $400 млн. Гэта не катастрофа. Але мы на гэта пайсці не можам, таму што з 2015 года, калі быў уведзены гэты падатковы манеўр, мы ўжо страцілі $3,6 млрд. Да заканчэння гэтага падатковага манеўру, да 2025 года, мы страцім $10,6 млрд", - прывёў разлікі Прэзідэнт.

"Мы несці страты да ўзроўню мінулага года не можам. Таму ўсе страты павінны быць кампенсаваны па тых ці іншых напрамках супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй, - паставіў задачу ўраду Аляксандр Лукашэнка. - Я гэта і Прэзідэнту (Расіі. - Заўвага БЕЛТА) сказаў, як гэта ні было б балюча і сумна, і паўтараю гэта публічна, і даводжу да вашага ведама як даручэнне Прэзідэнта Беларусі. Вы яго павінны выканаць бездакорна і дакладна. Мы нічога не можам страціць".

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што дзеянні расійскага боку супярэчаць духу і літары ўсіх дамоўленасцей, у тым ліку ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза. "У Расіі сёй-той гаворыць: "У нас няма абавязацельстваў па кампенсацыі. Нідзе гэта ў саюзных дагаворах не прапісана". На што я задаю прамое пытанне: "Дык што, мы, падпісваючы гэтыя дагаворы (аб Саюзнай дзяржаве, ЕАЭС), разлічвалі на пастаяннае пагаршэнне эканамічнай сітуацыі ў сувязі з нейкімі ўнутранымі дзеяннямі Расійскай Федэрацыі?" Не. Мы разлічвалі на лепшае", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён дадаў, што ў тыя гады і размовы не ішло аб падатковых манеўрах. Бакі не маглі прадугледзець гэты момант у дамоўленасцях, таму што не існавала нават думкі, што з'явяцца такія пытанні. "Была агульная фармулёўка - "недапушчэнне пагаршэнняў у нашых адносінах", - заўважыў Прэзідэнт.

Раней ужо праводзіліся перагаворы па кампенсацыі страт беларускаму боку, і на іх былі выпрацаваны адпаведныя механізмы і вызначаны крыніцы. Прадстаўнікі Расіі публічна заявілі аб вырашэнні гэтага пытання ў станоўчым для Беларусі ключы. Аднак у хуткім часе, нагадаў Аляксандр Лукашэнка, расійскі бок рэзка спыніў перагаворы, не адмаўляючыся ад кампенсацыі, але адначасова заяўляючы аб неабходнасці паглыблення інтэграцыйных працэсаў.

"На пытанне, а якія гэта інтэграцыйныя працэсы, адказу ў расіян пакуль няма. Калі я прасіў назваць, што Расійская Федэрацыя сёння ў плане інтэграцыі хоча ад Беларусі, непасрэднага адказу не паступіла. І мы па прапанове Расійскай Федэрацыі згадзіліся, што гэтыя пытанні трэба вызначыць і паспрабаваць вырашыць у рабоце сумесных груп", - расказаў кіраўнік дзяржавы.

У канцы 2018 года такія рабочыя групы былі створаны. Расійскі бок у іх прадстаўляе кіраўнік Мінэканамразвіцця Расіі Максім Арэшкін, беларускі - міністр эканомікі Дзмітрый Крутой.

"Я абсалютна падтрымліваю прапановы, што там павінны быць службовыя асобы найвышэйшага ўзроўню, не толькі спецыялісты. Мы павінны весці перагаворы па комплексе пытанняў, якія абазначаны ў саюзным дагаворы. На першае месца (гэта была прапанова Прэзідэнта Расіі) мы павінны паставіць пытанні, якія павінны вырашацца ў першачарговым парадку: эканамічныя і фінансавыя", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. Разам з тым ён падкрэсліў, што па ўсіх пытаннях ужо даўно прыняты рашэнні, проста, на думку Аляксандра Лукашэнкі, расійскі ўрад пра гэта забыў, інфармуючы расійскага лідара.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

ЧЕ па фігурным катанні - 2019 Чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні праходзіць з 21 па 27 студзеня на лёдзе "Мінск-Арэны".