4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе ад Дзяржстандарту забяспечыць новыя патрабаванні і абарону ўнутранага рынку. Аб гэтым ён заявіў, прымаючы кадравыя рашэнні па новым складзе ўрада. На чале Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі засталася Алена Маргунова, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Што датычыцца Дзяржстандарту. Неабходны сучасныя патрабаванні да прадукцыі, паслуг, інструментаў, стандартызацыі. Неабходны новыя патрабаванні. Вы ведаеце, як гэта рабіць. Калі можаце - рабіце, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Абарона ўнутранага рынку павінна быць забяспечана. Важнейшае пытанне. Мы не павінны ўпускаць свой рынак, якім бы ён ні быў - вялікі, малы і гэтак далей. Трэба садзейнічаць экспарту, забяспечыць імпартазамяшчэнне з дапамогай інструментаў стандартызацыі".

Прэзідэнт таксама нагадаў аб задачы па меры неабходнасці займацца пытаннямі лічбавай трансфармацыі.-0-