ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Пятніца, 4 снежня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 сакавіка 2017, 14:45

Лукашэнка даручыў да 1 мая вырашыць пытанне працаўладкавання ўсіх беспрацоўных

9 сакавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў да 1 мая вырашыць пытанне працаўладкавання ўсіх беспрацоўных. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на нарадзе аб актуальных пытаннях развіцця краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Па працаўладкаванні беспрацоўных - я ўжо гаварыў аб тых, хто вядзе асацыяльны лад жыцця, яны ў нас ёсць (няхай не крыўдзяцца) - п'яніцы, алкаголікі, тыя сапраўды дармаеды, як іх называлі раней. Да іх - адны метады па прымушэнні да работы. Тых, хто па няшчасці застаўся без работы, мы павінны кожнага прыняць, і не толькі ў службе занятасці, а ў органах улады і аказаць дапамогу", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Але людзі павінны разумець, што яны, перш за ўсё, павінны шукаць сабе работу. А мы ім павінны дапамагчы. Да 1 мая ўсе павінны быць працаўладкаваны, - даручыў Аляксандр Лукашэнка. - І запомніце, у якое б я месца і раён ні прыехаў, мой памочнік выедзе туды загадзя і запросіць публічна беспрацоўных людзей да мяне на сустрэчу. І не дай бог пасля 1 мая такія людзі будуць".

Гаворачы аб стварэнні рабочых месц, Прэзідэнт прывёў прыклад, што ў Мінску часам на работах па добраўпарадкаванні тэрыторыі задзейнічана дарагая тэхніка, эксплуатацыйныя і амартызацыйныя расходы на якую значна перавышаюць кошт ручной працы. "Трэба вызначыць месцы, куды павінны прыйсці людзі за работай, стварыць брыгады, групы, якія будуць лес высаджваць, агароджы будаваць, фарбаваць, прыбіраць тэрыторыю, капаць, вазіць, насіць і іншае. І мы зоймем усіх людзей", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Няпраўда, што ў нас няма магчымасцей працаўладкаваць людзей, якія сёння на біржы працы", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі