Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
У Брэсце адкрылі помнік Пушкіну
11 Кастрычнік, 17:46 Культура
Усе навіны

Лукашэнка даручыў да 1 кастрычніка завяршыць у Беларусі сяўбу азімых

Прэзідэнт 20.09.2019 | 09:42
Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

20 верасня, Карэлічы /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў да 1 кастрычніка завяршыць у Беларусі сяўбу азімых. Аб гэтым ён заявіў сёння ў ходзе рабочай паездкі ў Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу на тэмпах пасяўной на поўначы Беларусі - Віцебскай вобласці, каб з улікам умоў надвор'я завяршыць пасяўную ў аптымальныя тэрміны. "Найважнейшае пытанне сёння - пасеяць. Таму да 1 кастрычніка трэба ўсё завяршыць", - падкрэсліў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы таксама асабліва акцэнтаваў увагу на ўборцы кукурузы і стратэгіі ў гэтым плане: што нарыхтаваць на зерне, а што на сілас, у залежнасці ад умоў і патрэбнасцей на месцах. "Трэба мець на ўвазе, што тут гібка трэба рабіць. Кукуруза ў гэтым годзе вельмі добрая. Няхай на месцы разбіраюцца губернатар, старшыня райвыканкама і кіраўнік гаспадаркі. Але самае галоўнае цяпер убраць палі, якія могуць быць падтоплены пасля дажджу, каб не страціць кукурузу", - сказаў ён.

Прэзідэнту ў цэлым далажылі аб ходзе ўборачнай кампаніі і асенніх палявых работ, забяспечанасці ўгнаеннямі, нарыхтоўцы кармоў.

Асобна размова ішла аб уборцы бульбы. Як далажыў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Хацько, бульба ўбрана больш як на 40 працэнтах плошчаў. Ураджайнасць вышэйшая, чым у мінулым годзе, - каля 325-330 ц/га. Ідзе закладка ў стабфонды.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што трэба імкнуцца да большай ураджайнасці па гэтай культуры, і ў краіне ёсць паспяховыя прыклады работы ў гэтым напрамку. "На маім фермерскім эксперыментальным участку палавіну ўбралі - амаль 600 ц/га. І ў добрых фермераў такая ўраджайнасць. А 300-320 ц/га ўжо мінулы этап. Трэба мець хаця б 400-450 ц/га, правільна, тэхналагічна сеяць. Я пераканаўся на сваім полі", - расказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнту таксама далажылі аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Гродзенскай вобласці, сітуацыі ў сельскай гаспадарцы. Ён акцэнтаваў увагу на неабходнасці дакладнага выканання намечаных планаў: "Трэба ўсё выконваць. Шукайце дадатковыя рэзервы і рабіце. Але не на паперы".

Аляксандру Лукашэнку прадэманстравалі ў параўнанні як айчынную, так і замежную сельгастэхніку для ўборкі і драбнення зялёнай масы кукурузы. Было адзначана, што якасць айчыннай тэхнікі ў цэлым адпавядае патрэбнасцям аграрыяў. Аднак канструктары прадаўжаюць работу па ўдасканаленні асобных тэхналагічных працэсаў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Туркменістан: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Туркменістан з'яўляецца адным са стратэгічных партнёраў Беларусі ў Цэнтральнай Азіі. Дыпламатычныя адносіны паміж краінамі ўсталяваны 21 студзеня 1993 года.