Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 жніўня 2020, 12:08

Лукашэнка даручыў аператыўна падрыхтаваць дакументы па далейшай рабоце ўрада

15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў аператыўна падрыхтаваць дакументы па далейшай рабоце ўрада. Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Галоўнае пытанне - гэта датычыцца Адміністрацыі Прэзідэнта, Наталля Іванаўна (старшыня Савета Рэспублікі. - Заўвага БЕЛТА), вы падключыцеся: урад, як звычайна, пасля выбрання Прэзідэнта складае паўнамоцтвы, трэба падрыхтаваць усе дакументы, цяпер падпісаць іх, выверыць і даручыць ураду прадаўжаць свае паўнамоцтвы да фарміравання канчатковага складу ўрада", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Пры гэтым трэба мець на ўвазе, што мы задоўга (за год, паўгода) народу сказалі, што мы фарміруем урад і паказваем, з кім Прэзідэнт будзе працаваць пасля выбараў", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Такім чынам, адзначыў ён, у асноўным урад сфарміраваны. "Можа, будуць нейкія нюансы. Я толькі што гаварыў з Раманам Галоўчанкам (прэм'ер-міністр. - Заўвага БЕЛТА). Ён на месцы, працуе, усе гатовы працаваць. Таму ўрад функцыянуе. Трэба фармалізаваць гэта, каб юрыдычную сілу мела. Таму ўказ трэба адпрацаваць і зараз жа ўнесці", - рэзюмаваў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі