Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 красавіка 2020, 11:12

Лукашэнка даў інтэрв'ю тэлерадыёкампаніі "Мір"

2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння дае інтэрв'ю прадстаўніцтву міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мір" у Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У якасці інтэрв'юера выступае кіраўнік беларускага філіяла МТРК "Мір" Уладзімір Пярцоў.

Тэлерадыёкампанія "Мір" робіць серыю інтэрв'ю да 75-годдзя Вялікай Перамогі. Яшчэ адной падставай для размовы з Аляксандрам Лукашэнкам стаў Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі, які адзначаецца сёння.

Тэматыка інтэрв'ю ўключае пытанні, якія датычацца ўзаемадзеяння ў Саюзнай дзяржаве, на пляцоўках ЕАЭС і СНД. Пойдзе размова і пра бягучую сітуацыю ў свеце з улікам сучасных выклікаў.

Міждзяржаўная тэлерадыёкампанія "Мір" была створана рашэннем кіраўнікоў дзяржаў СНД 9 кастрычніка 1992 года. Яна з'яўляецца сузаснавальнікам тэлепраграм "Мір", "Мір 24", "Мір HD", "Мір-Тэлепорт", а таксама радыёпраграмы "Мір", якія вяшчаюць на тэрыторыі краін Садружнасці, ва Украіне, Латвіі, Літве, Эстоніі. Агульны ахоп аўдыторыі - больш як 174 млн чалавек.

Аснову вяшчання складаюць інфармацыйна-аналітычныя, пазнавальныя, забаўляльныя і публіцыстычныя праграмы, дакументальныя фільмы ўласнай вытворчасці. Значная частка эфіру адведзена мастацкім фільмам і серыялам.

У беларускім прадстаўніцтве МТРК "Мір" працуюць 90 чалавек. За 2019 года студыя выдала каля 1,9 тыс. тэлевізійных матэрыялаў усіх відаў і жанраў (паведамленняў, тэлемастоў, штотыднёвых тэматычных праграм, цыклавых праектаў, дакументальных фільмаў). У Мінску створана некалькі дакументальных фільмаў: "Гісторыя Беларусі. На рубяжах вякоў", "Разам выгадна. ЕАЭС. Беларусь", "Лета 44-га. Бітва за Беларусь", "Разам мы - сіла" - да юбілею Саюзнай дзяржавы. Нацыянальнае прадстаўніцтва таксама выпусціла 142 штотыднёвыя тэматычныя праграмы: цыклавыя праекты "Беларусь сёння", "Яшчэ танней", "Мільён пытанняў аб прыродзе", "Еўразія. Даслоўна", "Спецыяльны рэпартаж", "Пяць прычын паехаць у...", "Зроблена ў Еўразіі".

Фінансуецца беларускае прадстаўніцтва МТРК "Мір" па сістэме долевага ўзносу Беларусі па прынцыпе разліковага ключа. На 2019 год у рэспубліканскім бюджэце на ўтрыманне нацыянальнага філіялу былі прадугледжаны і ў поўным аб'ёме асвоены асігнаванні ў памеры амаль Br7,5 млн. Пры гэтым грошы не накіроўваліся на кансалідаваны рахунак у Маскву, а заставаліся ў краіне для аплаты расходаў на ўтрыманне прадстаўніцтва праз органы дзяржаўнага казначэйства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі