Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 мая 2022, 10:53

Лукашэнка дае інтэрв'ю інфармацыйнаму агенцтву Associated Press

5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка дае інтэрв'ю аднаму з буйнейшых міжнародных інфармацыйных агенцтваў - Associated Press, паведамляе БЕЛТА.

У якасці інтэрв'юера выступае віцэ-прэзідэнт АР Іан Філіпс, які працуе ў агенцтве з 1994 года, быў уласным карэспандэнтам у Бразіліі, Францыі, Вялікабрытаніі, узначальваў Усходне-Еўрапейскае бюро і бюро Блізкага Усходу, Афганістана і Пакістана.

Інфармацыйнае агенцтва Associated Press аб'ядноўвае каля 7 тыс. газетных выдавецтваў, радыё- і тэлевізійных станцый, кіруе 248 бюро навін у 99 краінах свету. Падпісчыкамі платнага кантэнту агенцтва з'яўляюцца больш за 10 тыс. розных медыярэсурсаў у 120 краінах, у тым ліку беларуская НДТРК, расійскія УДТРК, "Першы канал", РБК, японскі NHK, французскі France 24, катарскі Al Jazeera, амерыканскі The Washington Post. Штодзень АР выпускае каля 2 тыс. інфармацыйных матэрыялаў на англійскай, іспанскай і арабскай мовах. За год агенцтва распаўсюджвае больш за 1 млн аўтарскіх фатаграфій.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі