Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 лютага 2021, 18:36

Лукашэнка: да канца пяцігодкі перапрацоўка другасных рэсурсаў павінна скласці не менш за 50 працэнтаў

11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да канца пяцігодкі перапрацоўка другасных рэсурсаў павінна скласці не менш за 50 працэнтаў. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, выступаючы з дакладам на VI Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі кратна не павялічым перапрацоўку камунальных адходаў, мы будзем жыць у страшным і шкодным брудзе. Да канца пяцігодкі перапрацоўка другасных рэсурсаў павінна скласці 50 працэнтаў, не менш", - даручыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што пабудова эканомікі замкнутага цыкла (цыркулярнай эканомікі) немагчыма без перапрацоўкі другаснай сыравіны, аднак пакуль да гэтага бесталковыя адносіны. У якасці станоўчага прыкладу ён прывёў Швейцарыю, дзе перапрацоўваюць практычна ўвесь аб'ём другаснай сыравіны.

"Год таму была пастаўлена задача адмовіцца ад пластыку. Паперы хапае, мы можам замясціць імпарт, не будзем гадзіць сваю краіну. Але тут вельмі важна змяніць склад думак, калі мы не хочам загразнуць у нейкім брудзе, хочам мець чыстую краіну, зялёны кавалачак лёгкіх Еўропы", - лічыць Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі