ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 5 снежня 2023
Мінск -7°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 верасня 2023, 14:27

Лукашэнка: чысціня, парадак і якасныя прадукты харчавання - гэта наш брэнд

Фота з архіва
Фота з архіва

22 верасня, Салігорск /Кар. БЕЛТА/. Чысціня, парадак і добрая прадукцыя сельскай гаспадаркі - гэта брэнд Беларусі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на пленарным пасяджэнні рэспубліканскага семінара-нарады аб развіцці жывёлагадоўлі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На нас усе глядзяць і захапляюцца. Дык давайце будзем падтрымліваць гэту марку, - заклікаў Прэзідэнт. - Гэта значыць попыт на нашу прадукцыю, асабліва на прадукцыю сельскай гаспадаркі. Нават у Расіі - перадавая краіна - захапляюцца нашай прадукцыяй. Мы гэта не павінны страціць. Гэта наш брэнд - чысціня і парадак, і нармальная прадукцыя. Давайце, мужыкі, гэта зробім".

Удзельнікі пленарнага пасяджэння абмеркавалі вынікі работы і стратэгіі развіцця галін жывёлагадоўлі, іх навуковае суправаджэнне. Асобную ўвагу яны ўдзялілі жывёлагадоўлі ў рэгіёнах краіны, яе перспектывам на прыкладзе канкрэтных прадпрыемстваў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі