Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 сакавіка 2022, 12:47

Лукашэнка - чыноўнікам ад спорту: павінны гвалтам крычаць, ва ўсе званы біць у міжнародных судах

24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе па фактах націску на беларускіх спартсменаў, нядопуску іх да спаборніцтваў звяртацца ў міжнародныя суды. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе аб выніках удзелу беларускіх спартсменаў у XXIV зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 года і перспектывах развіцця зімовых відаў спорту ў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"А чаго вы чакаеце? У якія міжнародныя суды вы звярнуліся, каб апратэставаць гэтыя рашэнні? Асабліва паралімпійскі рух. Нашы спартсмены-інваліды перад кім правініліся? Цішыня. А вы павінны гвалтам крычаць, усюды ва ўсе званы біць, у тым ліку ў міжнародных судах", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

"Звярніцеся ў міжнародны суд, каб гэта гучала і спартсмены бачылі, што вы гатовы іх абараняць. А вы чакаеце нейкіх указанняў. Няхай гэтыя Бахі (Прэзідэнт МАК Томас Бах. - Заўвага БЕЛТА) і іншыя адмазваюцца потым", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі