Сцяг Чацвер, 22 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 сакавіка 2025, 13:49

Лукашэнка - членам урада: трэба ўмець дараваць, калі гэта магчыма

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час кадравых назначэнняў у сацыяльны блок урада выказаўся на прадмет таго, як адносіцца да работнікаў тых ці іншых сфер, якія парушылі закон, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Іншая справа, што ёсць нейкія родныя, блізкія, знаёмыя. "Я лічу, што яны вельмі таленавітыя, - я цытую некаторых міністраў. - Таму яны павінны працаваць". Нягледзячы на тое, што яны ворагі фактычна нашай дзяржавы і сядзяць да пары да часу пад венікам. У вашай структуры такіх дастаткова. Больш, чым дзе-небудзь. Гэтага быць не павінна", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Мы перажылі з вамі гэты пэрыяд. Трэба ўмець дараваць. Трэба ўмець. Калі гэта магчыма. Але калі чалавек парушыў, пераступіў закон, свядома гэта зрабіў, якое тут можа быць дараванне? Я гэта гавару ў гэтым асяроддзі таму, што ну як можна дараваць публічным людзям? Усе публічныя людзі - ахова здароўя, адукацыя, СМІ, культура, спорт... Усе публічныя. І калі вы парушылі недзе парадак, закон, калі вы выступалі супраць дзяржавы, гэта ж бачыў увесь народ. Вы - публічныя людзі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён нагадаў, як на Уладзіміра Караніка, калі ён яшчэ працаваў на пасадзе міністра аховы здароўя, апаненты "нападалі і скакалі, ірвалі на ім адзенне": "Гэта нікуды не дзенецца. Усе помняць. Таму што ён адкрыта ім гаварыў у вочы тое, што думае, і тое, што ім не падабаецца".

"Таму Руслан (міністр культуры Руслан Чарнецкі. - Заўвага БЕЛТА), калі ў цябе там ёсць нейкія хістанні (ну як, гэта вось ён у кінематаграфіі можа кіно зняць, больш ніхто...), трэба гэта спыніць. Ты дзяржаўны чалавек. Яны павінны быць такія, як ты. Вось і ўся размова", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі