Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 лютага 2023, 18:18

Лукашэнка частаваў вучоных кітайскім чаем ад Сі Цзіньпіна

9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пасля цырымоніі ўручэння навуковым і навукова-педагагічным работнікам дыпломаў доктара навук і атэстатаў прафесара ў нефармальнай абстаноўцы паразмаўляў з вучонымі за кубкам кітайскага чаю і невялікім салодкім пачастункам да гэтага напітку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У пэўны момант кіраўніку дзяржавы на правах гаспадара нават давялося крыху настаяць на тым, каб удзельнікі мерапрыемства паспрабавалі чай і пачастунак - настолькі вучоныя былі захоплены самім ходам размовы. "Слухайце, ну вам прынеслі чай. Гэта ж не мне. Дык вы яго пейце. Ён жа астыне. Гэта кітайскі. Сі Цзіньпін (Старшыня КНР. - Заўвага БЕЛТА) мне прысылае пастаянна чай. Я вас частую. Сам жа я не вып'ю яго ўвесь", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Вам цукеркі, пячэнне. Не вельмі раю, але ўсе вы худзенькія, вам можна", - дадаў Прэзідэнт, які заўсёды, у тым ліку на асабістым прыкладзе, прапагандуе здаровы лад жыцця.

Як паведамлялася БЕЛТА, раней у асяроддзі Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі звярталі ўвагу на тое, якія напіткі ён лічыць за лепшае ўжываць у час афіцыйных мерапрыемстваў. І там у тым ліку фігураваў кітайскі чай. У прыватнасці, у кастрычніку 2021 года пасля самітаў СНД і ЕАЭС, якія прайшлі ў фармаце відэаканферэнцыі, Telegram-канал "Пул Першага" апублікаваў наступныя назіранні: "Спачатку на стале - традыцыйны кубак чаю. Кітайскага. У чацвер пасля чаю афіцыянт падаў моцную каву. Прэзідэнт дабаўляе кубік карычневага цукру і выпівае каву ў чатыры глыткі (падлічана). Пасля ў абавязковым парадку - кубак вады. Следам яшчэ адзін кубак - зноў гарачага чаю. Пятніца: за дзве гадзіны перагавораў два кубкі кітайскага чаю і кубак вады".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі