Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 снежня 2022, 17:34

Лукашэнка чакае, што еўрапейскія дзяржавы прыслухаюцца да голасу розуму

19 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на перагаворах у Мінску з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным заявіў аб адкрытасці для дыялогу з іншымі дзяржавамі, у тым ліку і еўрапейскімі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Расія і Беларусь, як мы з Уладзімірам Уладзіміравічам часта гаворым, адкрыты для дыялогу з іншымі дзяржавамі, у тым ліку і еўрапейскімі. Спадзяюся, што ў хуткім часе там прыслухаюцца да голасу розуму і мы пяройдзем да канструктыўнага абмеркавання як пытанняў агульнай бяспекі, так і будучага светаўладкавання", - сказаў беларускі лідар.

"Абарона дэмакратыі і прагрэсу з дапамогай абмежаванняў і ваеннай сілы ў адносінах да нашых дзяржаў больш не ўражвае нават мясцовых выбаршчыкаў (у заходніх краінах. - Заўвага БЕЛТА), якія спаўна зведалі на сабе недахопы такой палітыкі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі