Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 мая 2022, 12:39

Лукашэнка чакае большай самастойнасці ад кіраўнікоў рэгіёнаў

13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка чакае большай самастойнасці ў прыняцці рашэнняў ад кіраўнікоў мясцовай вертыкалі ўлады. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў пры прыняцці кадравых рашэнняў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Адзінае, аб чым папрашу вас, - будзьце больш самастойнымі на месцах. На жаль, я вялікай актыўнасці старшынь райвыканкамаў не бачу. Не ў тым плане, што ў тэлевізары не паказалі, недзе нешта не сказалі. Я якраз маю на ўвазе прыняцце рашэнняў у тым рэгіёне, у якім вы працуеце", - сказаў беларускі лідар.

"Сітуацыю вакол краіны ведаеце. Сітуацыю ўнутры краіны не горш за мяне ведаеце, прынамсі, там, дзе вы працуеце, на месцах. Не навічкі. Усе закончылі Акадэмію кіравання (пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. - Заўвага БЕЛТА), ведалі, куды ішлі, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Сказаць, што час няпросты - ён заўсёды ў нас быў няпростым. Сказаць, што гэта час магчымасцей, - я ўжо не адзін раз гаварыў, у кожнага ёсць свае магчымасці".

У якасці асноўных зон адказнасці для кіраўнікоў раёнаў Прэзідэнт акрэсліў аграпрамысловы комплекс і работу з людзьмі: "Усе аграрныя раёны, таму пытанне нумар адзін - сельская гаспадарка і людзі, кадры".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі