Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 чэрвеня 2022, 15:29

Лукашэнка: будзем змагацца супраць тых партый, якія паставяць сваёй мэтай разбураць краіну

10 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка закрануў тэму партыйнага будаўніцтва, выступаючы сёння на рэспубліканскім семінары-нарадзе "Актуалізацыя метадаў і форм работы з насельніцтвам на мясцовым узроўні", - перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Правільна тут было сказана аб партыйным будаўніцтве. Вы ведаеце маю асцярожнасць у гэтым плане. Як чалавек бывалы, ведаю, што такое партыя, ведаю памылкі партыйнага будаўніцтва і партыі, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Таму вельмі акуратна да гэтага падыходжу, і не хацелася б паўтараць вопыт іншых краін: вось улада стварыла партыю і народ, вядома, зразумела як да яе ставіцца."

"Я хачу, каб гэты рух знізу выспяваў, - выказаў меркаванне Аляксандр Лукашэнка. - І мы шмат для гэтага зрабілі. Таму ў бліжэйшы час мы прымем і на ўзроўні парламента, і на ўзроўні практычных дзеянняў шэраг крокаў, вельмі істотных. І партыйнаму будаўніцтву ў краіне быць".

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы перасцярог: "Але калі нехта з лідараў партыі думае, што мы заўтра нарэжам з гэтага пірага бюджэтнага і грошы дадзім структуры партыі... Ну, забраць у пенсіянераў і іншае - грошай жа лішніх няма - вы на гэта не разлічвайце".

"І пачынайце ўжо сёння. Каб адмашку далі - рэгіструйце свае партыі і працуйце", - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка таксама заявіў: "Змагацца будзем супраць тых партый, якія паставяць сваёй мэтай разбураць краіну. Міністр юстыцыі, генерал не прапусціць ні аднаго шарлатана, які на гэта будзе нацэлены. Няважна, якія там партыі - з усходу, з захаду або поўначы - будуць. Мы незалежная краіна, мы павінны дзейнічаць ва ўласных інтарэсах, і толькі такія партыі могуць быць. Прынамсі, пакуль я Прэзідэнт".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі