Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 верасня 2019, 17:48

Лукашэнка: будзем рабіць усё, каб адносіны Беларусі з ЗША развіваліся

17 верасня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. У Беларусі будуць рабіць усё, каб двухбаковыя адносіны з ЗША развіваліся. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Мінску на сустрэчы з намеснікам дзяржаўнага сакратара ЗША па палітычных пытаннях Дэвідам Хэйлам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Будзем рабіць усё, каб нашы адносіны развіваліся", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Што датычыцца нашых з вамі адносін, вы вельмі добра ведаеце і інфармаваны ў тым, што гэта не адзіны сігнал, які мы пасылаем кіраўніцтву ЗША аб нармалізацыі адносін. Гэта ненармальна, што ў сучасным свеце дзве дзяржавы, якія некалі ваявалі на адным баку супраць ворага, сёння маюць такія, так бы мовіць, слабыя адносіны", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Раней у сакавіку і ліпені бягучага года былі арганізаваны візіты ў Мінск намесніка памочніка дзяржсакратара ЗША па еўрапейскіх і еўразійскіх справах Джорджа Кента. У жніўні адбыўся візіт у Беларусь саветніка Прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джона Болтана. Акрамя таго, у жніўні па прапанове амерыканскага боку ў Варшаве праведзена сустрэча сакратароў саветаў бяспекі Беларусі, Польшчы, ЗША і Украіны.

Мінск і Вашынгтон супрацоўнічаюць у галінах супадаючых інтарэсаў і па пытаннях бяспекі. Адноўлены дыялог у ваеннай сферы, па лініі аховы здароўя, сельскай гаспадаркі, прафесійных абменаў. У сакавіку 2019 года амерыканскі бок быў праінфармаваны аб адмене абмежаванняў на колькасць супрацоўнікаў пасольства ЗША. Дзейнічаюць міжурадавыя пагадненні ў галіне эканамічнага супрацоўніцтва, садзейнічання банкаўскай дзейнасці і ў іншых сферах. У маі 2019 года падпісаны мемарандумы аб супрацоўніцтве паміж Дзяржпагранкамітэтам, ДМК, МУС, Следчым камітэтам і Агенцтвам па барацьбе з наркотыкамі Міністэрства юстыцыі ЗША.

Да 2008 года Злучаныя Штаты заставаліся адным з асноўных эканамічных партнёраў Беларусі. Пасля перыяду скарачэння з 2011 года аб'ёмы гандлю з ЗША стабілізаваліся. Вашынгтон прымяняе абмежавальныя меры тарыфнага характару адносна некаторых катэгорый беларускага экспарту.

Па выніках 2018 года тавараабарот дасягнуў $711,6 млн (117,6 працэнта да ўзроўню 2017 года), экспарт - $274,4 млн (121,7 працэнта), імпарт - $437,2 млн (115,3 працэнта). Экспарт паслуг у ЗША ў 2018 годзе склаў $712,1 млн, дзе пераважаюць распрацоўкі рэзідэнтаў Парка высокіх тэхналогій. У студзені-чэрвені 2019 года тавараабарот склаў $478 млн (144,7 працэнта да студзеня-чэрвеня 2018 года), а экспарт паслуг - $438,9 млн (139,1 працэнта). У 2018 годзе з ЗША паступіла інвестыцый на суму $71,8 млн, у тым ліку $54,5 млн прамых.-0-

Лукашэнка станоўча ацэньвае інтарэс ЗША да рэгіёна Усходняй ЕўропыЛукашэнка станоўча ацэньвае інтарэс ЗША да рэгіёна Усходняй Еўропы
"Прыемна вас бачыць тут - не толькі ў Беларусі, але і ва Усходняй Еўропе. Я з задавальненнем хачу адзначыць, што гэта сведчанне таго, што ЗША нарэшце звярнулі ўвагу не толькі на Еўропу ў цэлым, але і на Беларусь", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка: з'явілася абнадзейлівая інфармацыя, звязаная з ракетамі сярэдняй і меншай далёкасціЛукашэнка: з
Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Мінску на сустрэчы з намеснікам дзяржаўнага сакратара ЗША па палітычных пытаннях Дэвідам Хэйлам

Лукашэнка: ЗША маглі б садзейнічаць урэгуляванню канфлікту ва УкраінеЛукашэнка: ЗША маглі б садзейнічаць урэгуляванню канфлікту ва Украіне
"Што датычыцца праблем Еўропы, і асабліва Усходняй Еўропы, у прыватнасці Украіны, я абсалютна перакананы на сённяшні дзень, што без удзелу ЗША гэты канфлікт урэгуляваць не атрымаецца", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

ЗША і Беларусь прынялі рашэнне аб аднаўленні дыппрадстаўніцтва на ўзроўні паслоўЗША і Беларусь прынялі рашэнне аб аднаўленні дыппрадстаўніцтва на ўзроўні паслоў
Аб гэтым заявіў намеснік дзяржаўнага сакратара ЗША па палітычных пытаннях Дэвід Хэйл на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі