7 студзеня, Лагойск /Кар. БЕЛТА/. Будзе зроблена ўсё для таго, каб у краіне захаваўся мір. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у храме на Раство Хрыстова, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, галоўны выклік - гэта эканоміка. "Будзем разам трымацца, будзем імкнуцца зрабіць, каб лепш жылося, - мы пераадолеем гэтыя выклікі", - сказаў беларускі лідар.
Ён таксама падкрэсліў важнасць захавання міру: "Галоўнае для нас, як сказаў толькі што айцец Уладзімір (настаяцель храма ў Лагойску. - Заўвага БЕЛТА), адрасуючы гэта мне, каб было мірнае праўленне. І тут - гэта мая задача - будзе зроблена ўсё для таго, каб у Беларусі захаваўся мір. Будзе мір - усё астатняе мы купім. Будзем жыць, можа, не багата, але дастойна. Як жывём цяпер. Ні ў кога нічога не просім. Мы жывём на тыя грошы, сродкі і магчымасці, якія мы рэалізоўваем у Беларусі. Таму для нас галоўнае - захаваць мір. Не будзе міру - нічога не трэба".
У якасці прыкладу таго, што адбываецца, калі няма міру, Аляксандр Лукашэнка прывёў сітуацыю ў суседзяў, дзе тысячамі гінуць людзі. "Нам гэта трэба? Нам гэта не трэба. Таму мы будзем рабіць усё для таго, каб захаваць мір", - запэўніў беларускі лідар.-0-