Фота з архіва
8 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка арыентуе на якаснае правядзенне ўборачнай кампаніі, каб сабраць добры ўраджай, які пакуль знаходзіцца на палях. Аб гэтым ён заявіў пры прыняцці кадравых рашэнняў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Буду прасіць нябесную канцылярыю, каб даў (Гасподзь. - Заўвага БЕЛТА) сухое надвор'е. Таму што мы ўжо ўцягнуліся ва ўборку. Ячмень мы пачалі ўбіраць, і быццам нядрэнны азімы ячмень. Тое, за што мы змагаліся, - атрымалі добры рэзультат", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў гэтым годзе ўраджай на палях добры і трэба прыкласці ўсе намаганні, каб убраць яго без страт. "Асаблівасць у тым, што трэба, каб камбайны і збожжатокі былі ў парадку. Вы ж бачыце, што дажджы ідуць. Дай бог, каб спыніліся. Але заўтра-паслязаўтра цыклон нас яшчэ значна патрасе, які рухаецца да нас з паўночнага захаду. Гэта я па здымках з космасу паглядзеў. Таму нам трэба гэта перажыць", - адзначыў беларускі лідар.
Кіраўнік дзяржавы пры гэтым не драматызуе сітуацыю ў цэлым, адзначаючы, што невялікія дажджы ў момант налівання збожжавых і паспявання асноўных культур, наадварот, пойдуць на карысць. Але ёсць культуры, якім у гэтых умовах трэба ўдзяліць асаблівую ўвагу. "Баюся за бульбу. Я ўчора вечарам паехаў на поле паглядзеў бульбу. Ад фітафторы трэба зберагчы бульбу пры такім надвор'і. А так усё развіваецца выдатна", - сказаў ён.
Моцныя ападкі садзейнічаюць і нарыхтоўцы кармоў. "Не было б шчасця - няшчасце дапамагло. Укосы траў добрыя. А хто яшчэ падкарміў азотам крыху травы пасля другога ўкосу, будзе мець добры трэці. Усё развіваецца нядрэнна", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт яшчэ раз акцэнтаваў увагу на якаснай падрыхтоўцы да асноўнага этапу ўборачнай кампаніі. Павінны быць у гатоўнасці не толькі камбайны і збожжатокі, але вырашаны пытанні з забеспячэннем кадрамі. "Гэта злачынства, калі на нейкім камбайне не будзе добрага механізатара. А яны напалавіну - добрыя - на прамысловых прадпрыемствах, - сказаў ён. - На камбайнах, энерганасычаных трактарах, тэхніцы павінны быць людзі. Іх трэба задзейнічаць з гарадоў. Там, дзе няма сваіх камбайнераў. Прыняць па-чалавечы. Яны там заробяць добрыя грошы".
"Другое пытанне - зернесушыльная гаспадарка. У сувязі з такім надвор'ем - пытанне нумар адзін", - дадаў кіраўнік дзяржавы.
Ён арыентаваў чыноўнікаў па-гаспадарску падыходзіць да вырашэння тых ці іншых пытанняў і варушыцца, не сядзець у кабінетах. "Але і не боўтайцеся па полі, не перашкаджайце працаваць кіраўнікам гаспадарак. Усё павінна быць у меру", - даў наказ Аляксандр Лукашэнка.
Ён таксама нагадаў аб сваім даручэнні, каб старшыні райвыканкамаў асабіста трымалі на кантролі і адказвалі за работу адстаючых гаспадарак у раёнах.-0-
"Буду прасіць нябесную канцылярыю, каб даў (Гасподзь. - Заўвага БЕЛТА) сухое надвор'е. Таму што мы ўжо ўцягнуліся ва ўборку. Ячмень мы пачалі ўбіраць, і быццам нядрэнны азімы ячмень. Тое, за што мы змагаліся, - атрымалі добры рэзультат", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў гэтым годзе ўраджай на палях добры і трэба прыкласці ўсе намаганні, каб убраць яго без страт. "Асаблівасць у тым, што трэба, каб камбайны і збожжатокі былі ў парадку. Вы ж бачыце, што дажджы ідуць. Дай бог, каб спыніліся. Але заўтра-паслязаўтра цыклон нас яшчэ значна патрасе, які рухаецца да нас з паўночнага захаду. Гэта я па здымках з космасу паглядзеў. Таму нам трэба гэта перажыць", - адзначыў беларускі лідар.
Кіраўнік дзяржавы пры гэтым не драматызуе сітуацыю ў цэлым, адзначаючы, што невялікія дажджы ў момант налівання збожжавых і паспявання асноўных культур, наадварот, пойдуць на карысць. Але ёсць культуры, якім у гэтых умовах трэба ўдзяліць асаблівую ўвагу. "Баюся за бульбу. Я ўчора вечарам паехаў на поле паглядзеў бульбу. Ад фітафторы трэба зберагчы бульбу пры такім надвор'і. А так усё развіваецца выдатна", - сказаў ён.Моцныя ападкі садзейнічаюць і нарыхтоўцы кармоў. "Не было б шчасця - няшчасце дапамагло. Укосы траў добрыя. А хто яшчэ падкарміў азотам крыху травы пасля другога ўкосу, будзе мець добры трэці. Усё развіваецца нядрэнна", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.