Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 жніўня 2021, 14:43

Лукашэнка: будучы год мы прысвецім адукацыі

24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У будучым годзе адукацыі будзе ўдзелена асаблівая ўвага. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час выступлення на Рэспубліканскім педагагічным савеце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Давайце загарымся адной ідэяй - давайце нашу краіну абаронім. Гэта краіна для вашых дзяцей. Вось яе трэба для дзяцей захаваць. Калі мы з такім пачуццём прыйдзем у школу, мы зробім справу і вырашым тыя праблемы, якія стаяць перад намі сёння", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт адзначыў, што пачуў меркаванні ўсіх выступоўцаў на пленарным пасяджэнні па розных пытаннях. "Будучы год мы прысвецім адукацыі. Мы павінны разгледзець усё - ад прыёму ў школу", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Таксама, паводле яго слоў, асобная ўвага будзе ўдзелена будаўніцтву і размяшчэнню школ у гарадах. Праблем у гэтым нямала, адзначыў кіраўнік дзяржавы. "У нас хапае школ, але ўзнікла праблема. Дапусцім у Мінску, у цэнтры, свабодныя дзіцячыя сады і школы (насельніцтва ўжо старэйшае, не нараджаюць), а моладзь, якая нараджае, жыве на ўскраіне, і мы пачынаем штампаваць там школы. А гэта каласальныя грошы", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, такія пытанні ўзнікаюць і ў рэгіёнах, калі ў сельскіх школах не хапае вучняў, а педагогам з-за няхваткі педагагічных кадраў даводзіцца весці некалькі прадметаў. Такія школы давялося закрываць. Але быў арганізаваны падвоз вучняў з вёсак у райцэнтры. "Ад мяне патрабуюць школу не закрываць. Дык мы што, для птушачкі дзяцей у школу адпраўляем? Яны ж ідуць за ведамі. А якія будуць веды, калі адзін настаўнік адначасова вядзе тры ўрокі ў адным класе, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Гэтак жа і ў Мінску. Чаму мы баімся падвезці, калі трэба, асобныя маршруты арганізаваць? Гэта будзе значна танней".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі