8 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Будучы год і ўся пяцігодка пройдуць пад лозунгам міру і бяспекі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўручэння прэмій "За духоўнае адраджэнне", спецыяльных прэмій дзеячам культуры і мастацтва і спецыяльных прэмій "Беларускі спартыўны Алімп" 2024 года, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Будучы год і, напэўна, уся пяцігодка пройдуць пад лозунгам міру і бяспекі. Будзе мір - усё астатняе дадасца. Трэба зберагчы мір для Беларусі. І мы зробім гэта разам з вамі", - заявіў кіраўнік дзяржавы.-0-