Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 кастрычніка 2018, 12:54

Лукашэнка: боль ад трагедыі знішчэння Мінскага гета не сціхае і праз 75 гадоў

22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў зварот да суайчыннікаў і замежных гасцей - удзельнікаў памятных мерапрыемстваў, прымеркаваных да 75-й гадавіны знішчэння Мінскага гета, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Другая сусветная вайна пакінула на Зямлі і ў душах людзей глыбокі след жорсткіх злачынстваў супраць чалавецтва. 75 гадоў таму было знішчана Мінскае гета, боль ад гэтай трагедыі не сціхае. "Гэта боль за старых, дзяцей, жанчын і мужчын, пазбаўленых жыцця толькі за іх паходжанне. Больш за 100 тысяч яўрэяў прайшлі тут праз сапраўднае пекла - голад, холад, знявагу і катаванне", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў гэты Дзень памяці ўспамінаюць усе гета, усіх ахвяр нацызму, смуткуюць па забітых, падзяляюць гора тых, хто выжыў, але страціў родных і блізкіх. "Дзякуем жыхарам Беларусі, якія, рызыкуючы сабой, ратавалі вязняў, за што ўдастоены высокага звання "Праведнікі народаў свету", - гаворыцца ў звароце.

Прэзідэнт падкрэсліў, што беларуская зямля ўзгадавала пакаленне, якое помніць урокі гісторыі і беражэ мір.

"Але планета зноў акунаецца ў пекла рэлігійных, міжнацыянальных і палітычных канфліктаў. Усім, хто сёння забыў або, на сваё шчасце, не ведаў гора вайны, мы не стомімся паўтараць: адзінае, за што мы павінны змагацца, - гэта жыццё чалавека. Толькі яно мае сэнс і каштоўнасць на Зямлі", - упэўнены беларускі лідар.

Зварот Прэзідэнта Беларусі да ўдзельнікаў памятных мерапрыемстваў да 75-й гадавіны знішчэння Мінскага гета

Зварот Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі

да суайчыннікаў і замежных гасцей - удзельнікаў памятных мерапрыемстваў,

прымеркаваных да 75-й гадавіны знішчэння Мінскага гета

Паважаныя суайчыннікі, замежныя госці!

Другая сусветная вайна пакінула на Зямлі і ў душах людзей глыбокі след жорсткіх злачынстваў супраць чалавецтва. 75 гадоў таму было знішчана Мінскае гета, а боль ад гэтай трагедыі не сціхае.

Гэта боль за старых, дзяцей, жанчын і мужчын, пазбаўленых жыцця толькі за іх паходжанне. Больш за 100 тысяч яўрэяў прайшлі тут праз сапраўднае пекла - голад, холад, знявагу і катаванне.

У гэты Дзень памяці мы ўспамінаем усе вядомыя гета, усіх ахвяр нацызму, смуткуем па забітых, падзяляем гора тых, хто выжыў, але страціў родных і блізкіх. Дзякуем жыхарам Беларусі, якія, рызыкуючы сабой, ратавалі вязняў, за што ўдастоены высокага звання "Праведнікі народаў свету".

Наша зямля, дзе загінуў кожны трэці жыхар, прасякнутая слязамі бязвінных людзей, дала новыя парасткі. Узгадавала пакаленне, якое помніць урокі гісторыі і беражэ мір.

Але планета зноў акунаецца ў пекла рэлігійных, міжнацыянальных і палітычных канфліктаў. Усім, хто сёння забыў або, на сваё шчасце, не ведаў гора вайны, мы не стомімся паўтараць: адзінае, за што мы павінны змагацца, - гэта жыццё чалавека. Толькі яно мае сэнс і каштоўнасць на Зямлі.

Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі