Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 студзеня 2019, 09:35

Лукашэнка: бліскучыя акцёрскія работы Ланавога сталі класікай савецкага і расійскага мастацтва

16 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з 85-годдзем народнага артыста СССР Васіля Ланавога. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Вашы бліскучыя акцёрскія работы, якія вызначаюцца вялікай высакароднасцю, сапраўднай мужнасцю і непераўзыдзеным пачуццём унутранай годнасці, сталі класікай савецкага і расійскага мастацтва, заслужылі прызнанне і шчырую любоў гледачоў розных пакаленняў", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што творчасць Васіля Ланавога і ў далейшым будзе дарыць людзям радасць, садзейнічаць умацаванню культурных сувязей паміж двума брацкімі народамі.

Прэзідэнт пажадаў артысту здароўя, аптымізму, шчасця і дабрабыту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі