ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 18 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 жніўня 2021, 11:38

Лукашэнка: бюджэт Беларусі складваецца нават лепш, чым мы думалі, і лепш, чым магло быць

19 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з міністрам па падатках і зборах Сяргеем Налівайкам і старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Васілём Герасімавым адзначыў, што бягучы бюджэт у Беларусі складваецца лепш, чым таго чакалі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я запрасіў вас для таго, каб закрануць пытанні, якія знаходзяцца ў сферы вашай дзейнасці. Многія пачнуць гаварыць, што ў нас у бюджэце грошай не хапае, таму мы пра падаткі пачалі гаварыць. Гэта звычайныя заявы нашых "свядомых" пратэстуноў. Абсалютна не. Якраз дзіўна, але бюджэт складваецца нават лепш, чым мы думалі, і лепш, чым магло быць", - заявіў беларускі лідар.

"Але гэта не значыць, што мы павінны адысці ад фундаментальных пытанняў, аб якіх гаварылі. Выплата падаткаў - гэта справа святая", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт таксама запатрабаваў далажыць яму аб стане спраў у барацьбе з выплатай зарплат у канвертах. "Мы ўвялі ў закон вельмі строгія нормы, калі нехта парушае гэтыя правілы. Падаткі і заработная плата. Калі гэта канверты, то гэта і падаткі, і паступленні ў Фонд сацыяльнай абароны. Гэта мы ж утрымліваем пенсіянераў. Некалі нас нехта будзе ўтрымліваць. Яны ў нас і так небагатыя, іх крыўдзіць нельга", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Як было даложана Прэзідэнту, з пункту гледжання паступленняў у бюджэт у першым паўгоддзі падатковай службай сабрана Br15,1 млрд. План перавыкананы на 2,5 працэнта. А калі браць у тэмпах, супастаўных з мінулым годам, то адзначаецца апярэджанне 3,3 працэнта. Інакш кажучы, дадаткова ў бюджэт паступіла ў параўнанні з мінулым годам Br480 млн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі