Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 лістапада 2021, 12:57

Лукашэнка: бежанцы з Афганістана будуць спрабаваць праз Украіну трапіць у ЕС

26 лістапада, Гродзенскі раён /Кар. БЕЛТА/. Бежанцы з Афганістана будуць спрабаваць праз Украіну трапіць у ЕС. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, размаўляючы з бежанцамі каля ТЛЦ побач з пунктам пропуску "Брузгі" на беларуска-польскай граніцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, гэта пытанне цяпер хвалюе беларускі бок. Каб процістаяць мігрантам, украінцы нарошчваюць на граніцы пазіцыі сілавікоў. "Яшчэ адна тэма нас хвалюе. Разбамбілі Афганістан, знішчылі фактычна краіну. І ўжо не самалётамі, а сухапутным шляхам у заходнім напрамку пачалі рухацца афганцы. Яны імкнуцца прайсці не толькі праз Беларусь, але і праз Украіну, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Ведаючы гэта, Украіна пачала выводзіць войскі на сваю граніцу, каб перашкаджаць бежанцам".

Беларусь жа, паводле слоў Прэзідэнта, не будзе чыніць перашкод бежанцам на іх шляху ў Еўрасаюз. "Таму, хто хоча паехаць дадому, мы дапаможам гэта зрабіць, але прымушаць не будзем. Гэта ваша права. Той, хто хоча рухацца ў заходнім напрамку, гэта таксама ваша права. Мы не будзем вас лавіць, збіваць і ўтрымліваць за калючым дротам", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што краіны Захаду непакояцца з прычыны таго, што паблізу граніцы з ЕС сканцэнтраваны каля 2 тыс. бежанцаў. "Яны гэтага баяцца, таму што ва ўсіх стужках навін вашы твары. Яны хацелі б, каб мы вас раскідалі або ў Беларусі, або ва Украіне, або ж назад вярнулі дадому - толькі б разгрупавалі гэты лагер. Яшчэ раз паўтараю: мы нічога не будзем рабіць насільна. Захочаце пайсці адсюль - дапаможам. Не захочаце - што ж, будзем рабіць усё для таго, каб зберагчы вашы жыцці, асабліва вашых дзяцей і жонак", - падкрэсліў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі