
14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчынніц з Днём маці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Гэта цудоўнае свята напоўнена самымі шчырымі і пяшчотнымі пачуццямі да тых, чыё найвялікшае прызванне - дарыць новае жыццё, аберагаць і саграваць яго сваёй любоўю і клопатам, - гаворыцца ў віншаванні. - Радасць мацярынства - гэта ні з чым не параўнальнае шчасце, велізарная адказнасць за выхаванне дастойнага чалавека, грамадзяніна і патрыёта. Светлы вобраз маці надае невычэрпныя сілы, калі мы сутыкаемся з цяжкасцямі, і памнажае радасць, калі дабіваемся поспеху. Бескарыслівая мацярынская любоў з'яўляецца арыенцірам і захавальнікам на працягу ўсяго жыцця, вучыць любіць Радзіму, рабіць дабро, паважаць нацыянальныя традыцыі".
Асаблівыя словы ўдзячнасці Аляксандр Лукашэнка адрасаваў шматдзетным маці, жанчынам, якія выхоўваюць дзяцей з асаблівасцямі развіцця, а таксама тым, хто дорыць ласку і дамашнюю ўтульнасць у прыёмных сем'ях. "Пакланяюся вялікай сіле мацярынскіх пачуццяў і шырыні вашай душы", - падкрэсліў беларускі лідар.
Прэзідэнт падзякаваў усім маці за нястомную самаадданую працу і штодзённы клопат пра будучыню роднай Беларусі, а таксама пажадаў ім і іх блізкім моцнага здароўя, мірнага неба, аптымізму і дабрабыту.
Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём маці
Дарагія суайчынніцы!
Сардэчна віншую вас з Днём маці.
Гэта цудоўнае свята напоўнена самымі шчырымі і пяшчотнымі пачуццямі да тых, чыё найвялікшае прызванне - дарыць новае жыццё, аберагаць і саграваць яго сваёй любоўю і клопатам.
Радасць мацярынства - гэта ні з чым не параўнальнае шчасце, велізарная адказнасць за выхаванне дастойнага чалавека, грамадзяніна і патрыёта.
Светлы вобраз маці надае невычэрпныя сілы, калі мы сутыкаемся з цяжкасцямі, і памнажае радасць, калі дабіваемся поспеху. Бескарыслівая мацярынская любоў з'яўляецца арыенцірам і захавальнікам на працягу ўсяго жыцця, вучыць любіць Радзіму, рабіць дабро, паважаць нацыянальныя традыцыі.
Асаблівыя словы ўдзячнасці - шматдзетным маці, жанчынам, якія выхоўваюць дзяцей з асаблівасцямі развіцця, а таксама тым, хто дорыць ласку і дамашнюю ўтульнасць у прыёмных сем'ях. Пакланяюся вялікай сіле мацярынскіх пачуццяў і шырыні вашай душы.
Дзякую вам, дарагія мамы, за нястомную самаадданую працу і штодзённы клопат пра будучыню роднай Беларусі.
Жадаю вам і вашым блізкім моцнага здароўя, мірнага неба, аптымізму і дабрабыту.
Аляксандр Лукашэнка
14 кастрычніка 2022 года.-0-