Сцяг Пятніца, 23 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 сакавіка 2025, 15:45

Лукашэнка - "Беллеспаперапраму": шукайце іншыя рынкі, акрамя Еўропы, ды і Еўропа нікуды не дзенецца

Фота з архіва
Фота з архіва
4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пры разглядзе кадравых пытанняў па новым складзе ўрада актуалізаваў задачы перад дрэваперапрацоўчай галіной, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На сустрэчы з прамысловым блокам урада на чале з віцэ-прэм'ерам Віктарам Каранкевічам прысутнічаў і старшыня канцэрна "Беллеспаперапрам" Аляксандр Пшонны.

"Тут у нас ёсць усё, таму дзейнічайце. Мы гаварылі аб дрэваапрацоўцы - мэбля, глыбокая перапрацоўка. У нас вельмі шмат у лесе ўсякага хламу. Мы дамовіліся: пелеты і яшчэ раз пелеты. Гэта - паліва. Мы сталі нахабнымі да крайняй ступені: танны прыродны газ - таму дровы і іншае нам не патрэбны. Не ведаю, як цяпер сітуацыя ў вас з гэтымі пелетамі, але гэта ваша найважнейшая праблема. Мы ж пабудавалі 7 або 8 заводаў у мінулым годзе, каб гэта смецце, хлам перапрацоўваць, якога ў лесе дастаткова, і рабіць цудоўнейшы тавар. Шукайце іншыя рынкі, акрамя Еўропы. Ды і Еўропа нікуды не дзенецца", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Папера, мэбля, кардон, упакоўка, шпалеры - гэта канечны тавар, які мы ўмеем рабіць. У аснове - дрэваперапрацоўка. Але гэта канечны тавар, высокая дабаўленая вартасць. Таму на гэта трэба звяртаць увагу", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі