ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 17 верасня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 чэрвеня 2021, 13:28

Лукашэнка: "Белавія" мы ў бядзе не кінем

Фота "Белавія"
Фота "Белавія"

1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская дзяржава акажа ўсялякую падтрымку нацыянальнай авіякампаніі "Белавія". Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па пытаннях супрацоўніцтва з Расіяй, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы ведаеце маю пазіцыю: "Белавія" не мае ніякіх адносін да так званага інцыдэнту, які адбыўся. Кампанія, якая не саджала, не паднімала гэты самалёт, наогул ніякіх адносін не мае. І гэта сведчыць аб тым, што Захад дапусціў вялікі ляп, звязаўшы гэту кампанію з тым інцыдэнтам", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Цяпер Беларусь і Расія прапрацоўваюць адкрыццё новых рэйсаў "Белавія". Чакаецца, што авіякампанія стане ажыццяўляць не толькі больш рэйсаў у Маскву і Санкт-Пецярбург, але стане лятаць і ў іншыя гарады Расіі, у тым ліку на курорты.

"Улічваючы, што ў нас ёсць базы адпачынку на Чорным моры, у раёне Сочы і Туапсэ, я папрасіў, каб Расія вывучыла пытанне пералёту "Белавія" ў Сочы, Краснадарскі край і Казань. Яшчэ некалькі гарадоў былі абазначаны. Павінен сказаць, што ніякага непрымання, нягледзячы на пандэмію (Расія вельмі апасаецца гэтага ў негатыўным развіцці, не дай бог), з боку Пуціна не было", - заявіў Прэзідэнт.

"Нам галоўнае - даць работу нашым пілотам і задзейнічаць тыя самалёты, якія мы з такой цяжкасцю ў няпросты час закуплялі. І я абяцаў, што "Белавія" мы ў бядзе не кінем. Чаго б нам ні каштавала, справа нашага гонару - падтрымаць па ўсіх напрамках, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Таму, міністр замежных спраў, міністр транспарту, трэба арганізавацца і рэалізаваць нашы дамоўленасці як мага раней, каб калектыў "Белавія" (амаль 2 тыс. чалавек) меў работу і быў упэўнены, што дзяржава іх не кіне. Яны пацярпелі ні за што".

У той жа час кіраўнік дзяржавы звярнуўся і да беларусаў, заклікаўшы іх больш увагі ўдзяліць роднай краіне і ўнутранаму турызму.

"Мяне засмучае той факт, што ў нас у Беларусі не ведаюць Беларусь, асабліва моладзь. Яны добра арыентуюцца ў Эміратах, Чарнагорыі, Турцыі або Барселоне, а Беларусі не ведаюць. А месцаў цудоўных дастаткова. Таму я папрасіў бы: усё ж такі не трэба імкнуцца кудысьці паляцець з трыма-чатырма перасадкамі. Але калі нехта ўжо купіў білеты або нехта хоча, мы забараніць не можам", - падагульніў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі