Фота з архіва
26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы ўжо даўно вызначылі свой лёс. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час размовы з журналістамі пасля галасавання на выбарчым участку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Калі пяць гадоў таму мы бачылі, што ў нас ачумелых была пэўная колькасць, сёння Беларусь ужо іншая: прышчэпку атрымала. Мы не лёс свой вызначаем сёння, мы яго ўжо вызначылі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт звярнуў увагу на важнасць таго, што ў краіне захавана пераемнасць і ўсё грунтуецца на базе таго, што было дасягнута раней, у тым ліку і ў савецкія гады.
"Я заўсёды гаварыў, што не трэба адкідваць ранейшыя пакаленні. Мы нічога б не каштавалі, калі б не выкарыстоўвалі тое, што да нас пакаленні стварылі. І гэта жудасна, калі працавала пакаленне, пакаленне пераможцаў - і нехта прыйшоў і адкінуў гэта. У нас былі такія, і да чаго гэта прывяло, ва Украіне, у Прыбалтыцы. Ці то яшчэ будзе", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Ён выказаў меркаванне: "Трэба эвалюцыйна ўсё выбудоўваць, без рэвалюцый, і ўсё павінна ісці з мінулага. Будучае павінна быць заснавана на фундаменце мінулага. Мы ад гэтага не адмовіліся. Таму людзі і падтрымліваюць сёння гэты курс. Але наколькі - увечары даведаемся".
"Мы не лёс свой вызначаем сёння, мы яго даўно вызначылі. І гэты адзін дзень нічога не пераверне ў Беларусі. Мы пабудавалі тое, што сёння падабаецца народу", - сказаў Прэзідэнт.-0-