ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 29 верасня 2023
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 верасня 2023, 18:17

Лукашэнка: беларусы - самая міралюбная нацыя на зямлі

Аляксандр Лукашэнка ў час патрыятычнага форуму "Мы - беларусы!"
Аляксандр Лукашэнка ў час патрыятычнага форуму "Мы - беларусы!"

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы - самая міралюбная нацыя на зямлі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на патрыятычным форуме "Мы - беларусы!", прысвечаным Дню народнага адзінства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Якія б унутрыпалітычныя падзеі ў нашых суседзяў ні адбываліся, народы, яшчэ раз паўтараю, палякі, літоўцы, латышы, украінцы, павінны разумець: мы - самая міралюбная нацыя на зямлі. Ні атамнай зброяй, ні нейкімі падраздзяленнямі - "Вагнер" і гэтак далей - мы не размахваем і нікому не пагражаем", - заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка, аднак, нагадаў аб гістарычных фактах: "Мы і тады нікому не пагражалі. Але нас сцерлі фактычна з зямлі. У апошняй вайне мы страцілі кожнага трэцяга. І тады бестурботнасць і самазаспакоенасць адыгралі не апошнюю ролю ў тым, што мы ледзь не страцілі Беларусь".

"Таму мы гэта памятаем. Мы вучылі і вучым гісторыю. І мы заўсёды будзем гатовы абараніць нашу айчыну і нашу зямлю", - дадаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі