ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 26 верасня 2022
Мінск Малавоблачна +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 мая 2022, 09:12

Лукашэнка: беларусы проціпастаўляюць заходняй крывадушнасці сваю спакойную мудрасць

Аляксандр Лукашэнка ў час цырымоніі адкрыцця помніка
Аляксандр Лукашэнка ў час цырымоніі адкрыцця помніка

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы проціпастаўляюць заходняй крывадушнасці сваю спакойную мудрасць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 3 мая на цырымоніі адкрыцця помніка першаму Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі мітрапаліту Філарэту каля Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Усе мы добра бачым, што біблейская бітва дабра і зла не скончана. Яна і сёння ідзе на ўсёй планеце пры розных акалічнасцях і ў самых незвычайных абліччах. Чым такое процістаянне заканчваецца, добра відаць на нашай роднай і брацкай Украіне", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Разам з тым Прэзідэнт заўважыў: нездарма кажуць, што самы цёмны час - перад світаннем. У такі няпросты перыяд выразна відаць: хто вораг, а хто сябар.

"У Год гістарычнай памяці мы, беларусы, якія перажылі нямала, зноў проціпастаўляем заходняй крывадушнасці сваю спакойную беларускую мудрасць і памяркоўнасць", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што мітрапаліта Філарэта няма ў жывых больш як год, але ўсё яшчэ цяжка гаварыць аб ім у прошлым часе. "Не хапае яго голасу, нязменнай добразычлівасці, тонкага гумару, мудрай парады і малітвенай дапамогі", - сказаў ён.

Прэзідэнт згадаў адно з пасланняў уладыкі, заявіўшы, што яго часта ўспамінаюць як духоўны запавет. Гэтыя словы былі вымаўлены мітрапалітам у няпросты для Беларусі жнівень 2020 года: "Цяперашняя задача і абавязак нацыі - захаваць мір і згоду на роднай зямлі. Гэта наша адказнасць перад Богам і перад нашчадкамі".

Кіраўнік дзяржавы заклікаў грамадзян цаніць адзін аднаго, берагчы мір і краіну і заўсёды помніць аб словах мітрапаліта Філарэта, якімі ён заканчваў кожную пропаведзь: "Спяшайцеся рабіць дабро".

"Нашы добрыя справы будуць найлепшай данінай яго светлай памяці", - сказаў на заканчэнне Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі