Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 студзеня 2021, 17:58

Лукашэнка: беларусы прайшлі праз выпрабаванні, якія зламалі не адзін народ, і ўзялі лёс у свае рукі

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы прайшлі праз выпрабаванні, якія зламалі не адзін народ, і ўзялі лёс у свае рукі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на прыёме ад імя Прэзідэнта на стары Новы год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што частка гасцей цяперашняга свята ў выніку сваёй прафесійнай дзейнасці заўсёды на вачах, некаму давялося стаць публічным чалавекам, каб смела і адкрыта выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю.

"Вы, можа, нават не да канца ўсвядомілі, што перагарнулі не проста чарговую старонку нашай незалежнай гісторыі, вы перавярнулі ў найкарацейшы перыяд часу свядомасць людзей, прынамсі, большасці нашага грамадства. Вы паказалі, што значыць любіць Радзіму не на словах, а на справе. Паказалі, што значыць быць сапраўдным патрыётам. Мы прайшлі праз выпрабаванні, якія зламалі не адзін народ, але мы ўзялі лёс у свае рукі. Мы прачнуліся, і гэта лепшае, што магло з намі, беларусамі, адбыцца. Згадзіцеся, Беларусь заслугоўвае, каб мы бераглі яе і даражылі сваім нацыянальным статусам. Статусам грамадзяніна моцнай і незалежнай краіны", - сказаў Прэзідэнт.

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу: каб захаваць гэты статус, сёння мала абараняцца - трэба стаць актыўным іграком у глабальным свеце, у тым ліку інфармацыйным. "Перш за ўсё ў інфармацыйным, таму што цяпер асноўныя "баявыя дзеянні" праходзяць на гэтым полі", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

У час святочнага вечара Аляксандр Лукашэнка ўручыў ордэны, медалі і Падзякі Прэзідэнта дзяржаўным дзеячам, артыстам і супрацоўнікам сродкаў масавай інфармацыі.

Ордэнам Айчыны ІІ ступені быў узнагароджаны старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч. Ордэн Айчыны ІІІ ступені з рук кіраўніка дзяржавы атрымалі старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава і губернатар Гродзенскай вобласці Уладзімір Каранік. Старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева і міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч удастоены ордэна Пашаны.

Медалём "За адвагу" ўзнагароджаны спецыяльны карэспандэнт СТБ Рыгор Азаронак, медалём "За працоўныя заслугі" - аглядальнік аддзела выдавецкага дома "Беларусь сегодня" Андрэй Мукавозчык і галоўны саветнік прэс-службы Прэзідэнта Валерый Шульга, медалём Францыска Скарыны - рэдактар аддзела выдавецкага дома "Беларусь сегодня" Дзмітрый Крат і спецыяльны карэспандэнт АНТ Ігар Тур.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі