Сцяг Нядзеля, 7 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 ліпеня 2025, 07:01

Лукашэнка: беларусы паслядоўна рухаюцца да поспеху па шляху справядлівасці і стварэння

3 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Днём Рэспублікі) - святам, якое ўвасабляе гераізм, працоўную доблесць і веру суверэннай і моцнай духам нацыі ў шчаслівую будучыню. Дата вызвалення сталіцы Радзімы ад фашысцкага прыгнёту азнаменавала аднаўленне мірнага жыцця і назаўсёды стала для беларусаў сімвалам барацьбы за свабоду, прыкладам мужнасці і нецмянеючым арыенцірам для новых пакаленняў", - гаворыцца ў віншаванні.

Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, прымнажаючы спадчыну мінулага працай і талентамі сучаснікаў, адстойваючы спрадвечныя каштоўнасці і праўду, беларусы паслядоўна рухаюцца да поспеху па шляху справядлівасці і стварэння.

"Перакананы, што памяць аб гераічным мінулым і прыналежнасць да агульнай справы, любоў да Айчыны і гордасць за яе дасягненні дапамогуць нам зрабіць Беларусь паспяховай і працвітаючай", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Віншаванне Прэзідэнта з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Дарагія беларусы!

Віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Днём Рэспублікі) - святам, якое ўвасабляе гераізм, працоўную доблесць і веру суверэннай і моцнай духам нацыі ў шчаслівую будучыню.

Дата вызвалення сталіцы Радзімы ад фашысцкага прыгнёту азнаменавала аднаўленне мірнага жыцця і назаўсёды стала для беларусаў сімвалам барацьбы за свабоду, прыкладам мужнасці і нецмянеючым арыенцірам для новых пакаленняў.

Прымнажаючы спадчыну мінулага працай і талентамі сучаснікаў, адстойваючы спрадвечныя каштоўнасці і праўду, мы паслядоўна рухаемся да поспеху па шляху справядлівасці і стварэння.

Перакананы, што памяць аб гераічным мінулым і прыналежнасць да агульнай справы, любоў да Айчыны і гордасць за яе дасягненні дапамогуць нам зрабіць Беларусь паспяховай і працвітаючай.

У гэты асаблівы дзень жадаю ўсім моцнага здароўя, міру і дабра.

Са святам, з Днём Рэспублікі!

Аляксандр Лукашэнка,
3 ліпеня 2025 года.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі