12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы нацыяналістычныя ў плане любові да сваёй радзімы, але і інтэрнацыяналісты. Такое меркаванне Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў 12 красавіка ў час размовы з журналістамі на рэспубліканскім суботніку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы прыняў удзел у рэспубліканскім суботніку на месцы будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея і парку Народнага адзінства. Адно з пытанняў Аляксандру Лукашэнку якраз было звязана з гісторыяй. У Прэзідэнта спыталі і аб тым, ці хапае ў беларусаў пачуцця нацыянальнага гонару.
Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што добра ведае гісторыю нашай краіны, але моладзі часам не хапае ведаў аб гістарычным мінулым Беларусі. "Яны сядзяць у гэтых гаджэтах. Іх што цікавіць сёння? Кароткія загалоўкі з трох слоў, яшчэ што-небудзь... Чым больш мата, тым смяшней і зручней, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - А гісторыя - гэта рэч сур'ёзная: вывучаць трэба, глядзець. Новае пакаленне ўсё менш і менш у гэта акунаецца".
Прэзідэнт упэўнены: людзям трэба паказваць, што беларусы - гэта не іваны без роду і племені, а людзі з тысячагадовай гісторыяй. Асабліва важна даносіць гэта да моладзі. І Нацыянальны гістарычны музей дазволіць у цікавай і даступнай форме раскрыць усё багацце беларускай гісторыі.

Адказваючы на пытанне пра пачуццё нацыянальнага гонару, Прэзідэнт падкрэсліў, што гэты гонар не павінен перарасці ў нацыяналізм. "Мы па вялікім рахунку нацыяналістычныя ў плане любові да сваёй краіны. Нічога тут страшнага няма. Мы не нацыяналісты, мы не фашысты. Мы нацыяналістычныя людзі ў плане любові да сваёй Радзімы. Але мы інтэрнацыяналісты. Мы вельмі паважаем нашых братоў: расіян, украінцаў, палякаў, іншых", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
На думку Прэзідэнта, два пытанні, якія могуць прывесці да вайны, - гэта эканоміка і нацыяналізм. Калі тут дапусціць перагібы, можна прыйсці да вайны. "Я часта задумваюся пра нашу брацкую Украіну. Што было ў аснове гэтага канфлікту? Пры чым тут Расія, Пуцін і іншае? У аснове было разбурэнне эканомікі. Успомніце, што было напярэдадні вайны ва Украіне - збяднелыя людзі і супербагатыя алігархі, - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка. - Ім падкінулі нацыяналізм і крайнюю форму - фашызм. Калі спальвалі, напрыклад, у Адэсе людзей не іх, як яны лічылі, нацыянальнасці".
Прэзідэнт звярнуў увагу, што беларусы - людзі асаблівыя: "У нашай крыві ўсё перамяшана: і руская кроў, і ўкраінцы, і палякі, і яўрэі. У гэтым наша беларускасць. У гэтым асаблівасць нашага народа. І мы павінны гэта разумець".

Такім чынам, рэзюмаваў Прэзідэнт, з нацыяналізмам трэба быць вельмі асцярожнымі, але і нацыянальны гонар у беларусаў павінен быць: "Мы павінны бачыць, каб мы, не дай бог, куды-небудзь не адхіліліся. Каб у нас было мірнае жыццё, мы высаджвалі дрэвы і будавалі музеі, куды прыйдуць нашы дзеці і ўнукі".-0-