
28 красавіка, Ветка /Кар. БЕЛТА/. Беларусы - мірныя людзі, чужой зямлі нам не трэба. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе з актывам Гомельскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Хачу падкрэсліць: мы - мірныя людзі і чужой зямлі нам не трэба", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт нагадаў, што менавіта з Гомельшчыны, з горада Камарына, 23 верасня 1943 года пачалося вызваленне Беларусі ад фашысцкай нечысці. "І менавіта тут, у Камарыне, у верасні трэба даць добры старт юбілейным мерапрыемствам, прымеркаваным да 80-годдзя вызвалення рэспублікі, якое мы шырока адзначым у 2024 годзе", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
"Яшчэ раз паўтаруся: забеспячэнне міру і бяспекі - гэта справа Прэзідэнта, сілавога блока. Ваша задача - стварэнне дастойных умоў для жыцця людзей. Ваша задача - эканоміка", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-