Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 верасня 2020, 12:24

Лукашэнка: беларусы як нацыя ўжо не дзеці, мы - народ

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі народ, адстойваючы сваю незалежнасць, узняўся на новую ступень самасвядомасці. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час урачыстай цырымоніі інаўгурацыі ў Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калісьці вышэйшай боскай воляй народ Беларусі лёгка і, прама кажучы, нечакана атрымаў сваю незалежнасць. І мы доўга ўспрымалі яе як данасць. Часам не цанілі. Сёння ж, выпакутаваўшы гэту перамогу, мы ўзняліся на новую ступень самасвядомасці. Астыўшы ад гарачкі электаральных баталій, убачылі, як сталее ўся наша нацыя. І няхай Беларусь па сусветных мерках зусім маладая незалежная дзяржава, але беларусы як нацыя ўжо не дзеці, мы - народ", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка: я ўступаю на пасаду Прэзідэнта з асаблівым пачуццём гонару за беларусаўЛукашэнка: я ўступаю на пасаду Прэзідэнта з асаблівым пачуццём гонару за беларусаў
"У гэты ўрачысты дзень Прэзідэнт дае прысягу на вернасць Айчыне і народу з асаблівым пачуццём. У ім вельмі шмат гордасці за беларусаў, якія з гонарам прайшлі выпрабаванні на трываласць, перш за ўсё, сваіх перакананняў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што, знаходзячыся на краі сусветнага крызісу, неабходна вярнуць краіну да бяспечнага жыцця, якое было ў рэспубліцы заўсёды, прыйсці да згоды дзеля будучыні. "І мы гэта зробім. Я не магу, не маю права кінуць беларусаў, якія звязалі з дзяржаўным курсам не толькі палітычныя перавагі, але і свой лёс, будучыню сваіх дзяцей, усіх, хто ў такі складаны для Беларусі перыяд застаўся адданым краіне і народу. Гэта тыя, хто гераічна процістаяў пагрозе пандэміі, праяўляючы свае лепшыя прафесійныя і чалавечыя якасці, хто захаваў разважлівасць ва ўмовах дэзарыентацыі грамадства. Дзяржаўныя служачыя і людзі ў пагонах праявілі стойкасць, мужнасць і маналітнасць", - адзначыў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што гэта быў не толькі іх службовы абавязак, але і свядомы выбар. "Калі шчыра, я ўбачыў людзей на справе, зразумеў, што не толькі мяне, але і наш народ акружаюць патрыёты", - сказаў ён.

Прэзідэнт таксама адзначыў, што ва ўмовах поствыбарнай абстаноўкі калектывы прадпрыемстваў "паказалі ўсю сваю мудрасць, выбраўшы цэх, а не плошчу". Не падвялі працаўнікі вёскі, дзякуючы якім усе гэтыя месяцы рэгіёны жылі звычайным жыццём - апрацоўвалі і ўбіралі ўраджай з палёў.

"Дзяржаўная палітыка ў галіне навукі, творчасці і спорту непазбежна пародзіць новых герояў. Хацелася б такіх, якія адэкватна ацэняць уклад у іх дзяржавы і будуць ёй заўсёды ўдзячныя", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Лукашэнка: сацыяльная палітыка застанецца візітнай карткай беларускага шляху ў любых умовахЛукашэнка: сацыяльная палітыка застанецца візітнай карткай беларускага шляху ў любых умовах
"Сіла беларускай улады, залог даверу да яе заключаецца ў тым, што нават у самыя цяжкія часы мы не адмаўляліся ад сваёй сацыяльнай палітыкі, ад сацыяльна арыентаванай дзяржавы", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Лукашэнка: беспрэцэдэнтны знешні націск загартаваў нас у барацьбе за сваё, а чужога нам не трэба Лукашэнка: беспрэцэдэнтны знешні націск загартаваў нас у барацьбе за сваё, а чужога нам не трэба
Прэзідэнт падкрэсліў, што калі дзяржаву і чакаюць новыя экзамены, то яна гатова.
Беларусь мае намер захаваць сваю міратворчую місію - Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь, як любая моцная дзяржава, застанецца адкрытай і дружалюбнай. "На скрыжаванні геапалітычных платформ мы маем намер захаваць сваю міратворчую місію", - падкрэсліў ён.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі