Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 ліпеня 2019, 16:09

Лукашэнка: беларусы і расіяне прайшлі праз многія выпрабаванні і разам з гонарам іх вытрымалі

18 ліпеня, Санкт-Пецярбург /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Сувязі на ўзроўні рэгіёнаў Беларусі і Расіі складваліся дзесяцігоддзямі і шмат у чым вызначаны агульнасцю гісторыі і чалавечых лёсаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, выступаючы на пленарным пасяджэнні VI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусы і расіяне прайшлі праз многія выпрабаванні і разам з гонарам іх вытрымалі!" - падкрэсліў беларускі лідар.

"Нам няма чаго саромецца за сваю гісторыю. Мы яе павінны свята аберагаць. Таму што гэта наш найвялікшы здабытак. Калі нас на Захадзе крытыкуюць, раней больш, цяпер крыху менш (гэта не таму, што ў іх сумлення больш з'явілася), я ім гавару: вы яшчэ з намі не разлічыліся за тую апошнюю вайну, якая спароджана была вамі на нашай тэрыторыі, а мы яшчэ ад той цяжкай вайны за сем дзесяцігоддзяў не аднавіліся; таму акуратней з правамі чалавека, дэмакратыяй і іншай крытыкай, якую мы чуем часам неабгрунтавана ў наш адрас", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

"Тут, на гераічнай ленінградскай зямлі, яшчэ раз хачу сказаць: для нас, беларусаў, памяць аб той вайне свяшчэнная, - падкрэсліў беларускі лідар. - У гэтым годзе мы падышлі да чарговага гістарычнага рубяжа - 75-годдзя зняцця блакады Ленінграда і вызвалення Беларусі. А наступны год нас аб'яднае ў святкаванні свяшчэннай і блізкай для кожнага савецкага чалавека даты - 75-годдзя Вялікай Перамогі".

Аляксандр Лукашэнка назваў гэтыя гістарычныя вехі важнымі для яднання беларусаў і расіян, умацавання ідэалагічных асноў Саюзнай дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі