Сцяг Нядзеля, 21 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 чэрвеня 2024, 09:00

Лукашэнка: беларусы і італьянцы прадоўжаць разам працаваць і дружыць, садзейнічаючы дыялогу ў Еўропе

Фота з архіва
Фота з архіва
2 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў народ Італіі з нацыянальным святам - Днём абвяшчэння рэспублікі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на працягу доўгіх гадоў Беларусь і Італія паспяхова супрацоўнічаюць па шырокім спектры напрамкаў, уключаючы гуманітарныя кантакты, эканоміку, культуру і адукацыю.

"Нас аб'ядноўвае ўважлівае стаўленне да сям'і, дзяцей і бацькоў. Многае ў нашых краінах робіцца для падтрымкі моладзі, жанчын, аховы хрысціянскіх каштоўнасцей, - гаворыцца ў віншаванні. - Нам ёсць чым ганарыцца і чаму навучыцца адзін у аднаго".

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што, нягледзячы на няпростую кан'юнктуру, беларусы і італьянцы прадоўжаць разам працаваць і дружыць, садзейнічаючы ўзаемаразуменню і дыялогу ў Еўропе.

Прэзідэнт Беларусі пажадаў народу Італіі міру, працвітання і дабрабыту.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі