Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 студзеня 2021, 09:19

Лукашэнка: беларускія ратавальнікі з'яўляюцца ўзорам адданага служэння сваёй краіне і народу

19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях з прафесійным святам - Днём ратавальніка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Гэту службу выбіраюць самыя мужныя, адважныя і самаадданыя людзі. Вы заўсёды там, дзе небяспечна. Мэта і сэнс вашай работы - выратаваныя чалавечыя жыцці, вынік - упэўненасць беларусаў ва ўласнай абароненасці і бяспецы", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што беларускія ратавальнікі, прыходзячы на дапамогу, праяўляючы смеласць і гераізм пры выкананні службовага абавязку, дастойна прадаўжаюць справу многіх пакаленняў сваіх папярэднікаў. Асаблівую ўдзячнасць Прэзідэнт выказаў ветэранам, якія стаялі ля вытокаў стварэння Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і заклалі асновы яго далейшага развіцця.

"Упэўнены, што пры вырашэнні пастаўленых задач вы і ў далейшым будзеце з'яўляцца ўзорам адданага служэння сваёй краіне і народу, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Дзякуй вам за службу. Шчыра жадаю новых поспехаў у імя міру і бяспекі нашай роднай Беларусі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі