Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 красавіка 2022, 11:45

Лукашэнка: беларускі народ ніякай вайны і ніякага процістаяння не прымае

8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі народ ніякай вайны і ніякага процістаяння не прымае. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з паслом Пакістана ў Беларусі Саджадам Хайдэрам Ханам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы за мірнае ўрэгуляванне гэтага канфлікту (Расіі і Украіны. - Заўвага БЕЛТА). Мы не прымаем ніякай вайны, у нас гэта на генетычным узроўні. Мы прайшлі ў сярэдзіне мінулага стагоддзя цяжкае дзесяцігоддзе, яно нам каштавала трэці насельніцтва. Таму беларускі народ ніякай вайны і ніякага канфлікту і процістаяння не прымае", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"На гэтым заснавана і цяперашняя наша пазіцыя, якая заключаецца ў тым, што пытанні, якія абмяркоўваюцца так ці інакш на нейкіх міжнародных пляцоўках, не могуць абмяркоўвацца і рашэнні не могуць быць прыняты без уліку інтарэсаў беларускага боку, - сказаў Прэзідэнт. - Мы будзем і ў далейшым прытрымлівацца гэтай пазіцыі".

Як паведамлялася, 7 красавіка на пасяджэнні Савета бяспекі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што на перагаворах аб мірным урэгуляванні ва Украіне павінна прагучаць і пазіцыя Беларусі. "Мы зыходзім не з таго, што нас у адну карзіну пагрузілі з Расіяй. Не. Мы зыходзім з таго, што гэта вайна - за агароджай нашай краіны. І яна вельмі сур'ёзна ўплывае на сітуацыю ў Беларусі. Таму ніякіх сепаратных за спінай Беларусі дамоўленасцей быць не можа", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі